Усяго патроху88

Дама з сабачкамі. Галоўны архітэктар Мінска разводзіць скотчтэр'ераў

Стаж хобі — больш за 20 гадоў.

Tochka.by напрасілася ў госці да галоўнага архітэктара Мінска, Вольгі Верамей. Размаўлялі не пра працу, а пра справу для душы — пра развядзенне шатландскіх тэр'ераў.

Скотчтэр'еры — паляўнічая парода. Таму па характары гэта спакойныя сабачкі. Лішні раз не брэшуць.

Карпатлівы працэс — вывесці генетычна ідэальнага сабаку, з добрым здароўем і добрай поўсцю. Такога не трэба часта купаць і вычэсваць.

Верамеі жывуць за горадам. У іх сям'і «гадуецца» пяць скотчтэр'ераў. Любімае месца тусоўкі сабак — на канапе ў гасцёўні. Каты таксама ёсць. Абстаноўка мірная, без боек.

Карміць і выгульваць тэр'ераў дапамагаюць дамашнія — і дзеці, і муж. Не лянуюцца.

Племянное развядзенне патрабуе ўважлівага пошуку дастойнага сабакі, з багатым радаводам. Звычайна гэта тоўстая папка — цэлая асабістая справа.

Усе кандыдаты спрэс прыгажуны — чэмпіёны выстаў. Правільная афарбоўка і роўныя зубы. І гэта без вініраў.

«Жаніхоў шукаем не толькі ў краіне. Лёталі нават у Ірландыю. У Маскве вязалі з сабакам з англійскага гадавальніка», — распавядае Вольга Верамей.

Перад вязкай тэр'ерам робяць некалькі УГД, аналіз крыві. Месца сустрэчы — на тэрыторыі кавалера, дзе ён сябе ўпэўнена адчувае.

У прыплодзе — да васьмі шчанюкоў. Кожны трэці застаецца сабаку. Калі на тры не дзеліцца, дамаўляюцца па грошах.

Утрыманне чатырохногіх цягне капейку. Выдаткі — прымальныя для сямейнага бюджэту.

Мяшка корму за 170 рублёў хапае на тры месяцы. Плюс планавае медыцынскае абслугоўванне. І планавыя прышчэпкі кожны год: ад шаленства, чумы, гепатыту. Ну і яшчэ прэпарат ад кляшчоў.

Вольга Верамей аддае шчанюкоў толькі ў добрыя рукі. У пяць месяцаў, калі ўжо дарослыя і выхаваныя — не кусаюцца і не цураюцца людзей. Шчанюкі растуць у зграі — дарослыя тэр'еры падаюць прыклад.

З новымі гаспадарамі сваіх гадаванцаў Вольга Верамей заўсёды на сувязі. Некаторыя ўжо сталі блізкімі сябрамі. Як мінімум у свята дакладна дашлюць паштоўку ў Вайбер

Чалавек-кот і чалавек-сабака: тое, якая ў вас хатняя жывёла, можа шмат расказаць пра ваш характар

«Ён прымусіў мяне гаварыць з людзьмі». Брытанка распавяла, як бяздомны сабака з Мінска стаў яе сябрам і выратаваў ад дэпрэсіі

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу

Каментары8

  • Абу
    15.04.2023
    Тэр'еры падчас чумы, сярод чумных.
  • дочка Максима Дизайнера
    15.04.2023
    "Скотчтэр'еры — паляўнічая парода. Таму па характары гэта спакойныя сабачкі. Лішні раз не брэшуць."
    яны хоць раз у жыцці палявалі? дык ці шчаслівыя яны? усе штучныя пароды з цягам часу выраждаюцца. гэта прырода

    «Жаніхоў шукаем не толькі ў краіне. Лёталі нават у Ірландыю. [ага - на гістарычную радзіму Байдэна] У Маскве вязалі з сабакам з англійскага гадавальніка», — распавядае Вольга Верамей.
    калі ёй архітэктурай мегаполіса займацца, калі столькі з сабачкамі турбот?
  • дочка Максима Дизайнера
    15.04.2023
    посмотришь на эту даму с собачками и уже немножечко понимаешь, почему у нас с архитектурой такие проблемы...

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць