Грамадства22

«1030 дзён за кратамі. 75 дзён невядомасці». Ад Мікалая Статкевіча па-ранейшаму няма звестак

Ужо 75 дзён Марына Адамовіч не атрымлівала ніякай інфармацыі пра стан свайго мужа, вядомага палітыка і палітвязня — Мікалая Статкевіча.

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч у жніўні 2015 года. Статкевіч толькі вызваліўся з турмы, дзе быў са снежня 2010 года

«1030 дзён за кратамі. 75 дзён невядомасці», — напісала ўчора Марына Адамовіч пра свайго мужа Мікалая Статкевіча. Два з паловай месяцы пра яе мужа няма звестак.

Жонка палітвязня раней пісала, што не толькі не атрымлівае лістоў ад Статкевіча, але і не мае адказаў ад афіцыйных інстанцый, куды яна таксама дасылае звароты.

«Верагодна, адзіны «закон», які дзейнічае, гэта — «иногда не до законов». Апошнія сілы сыходзяць не на тое, каб жыць, а на тое, каб не клясці. Яны самі з гэтым справяцца. Усё мінае, а душа бессмяротная. Пакуль я пра гэта памятаю. Але вельмі цяжка», — пісала яна.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін ён адбывае ў глыбоцкай калоніі ў адзіночнай камеры. Палітыку 66 гадоў.

Таксама доўгі час няма звестак пра Ігара Лосіка, Максіма Знака, Віктара Бабарыку.

Каментары2

  • Суддзя у́ адстауцы
    26.04.2023
    Катаванне сямьі і грамадскасці адсутнасцю інфармацыі, гэта метады сталінскай нквдэшнай сістэмы. Калі давалі 10ткі гадоу́ без права перапіскі. Узровень дэградацыі систэмы правасуддзя пры лукашэнку - страшны. Усе, хто прысыняецца да катавання у турмах, калоніях, ізалятарах - усе адкажуць за свае злачынствы, як начальнікі устаноу́, так і апошнія кантралеры турмау, калонній і ізалятарау. Доу́гія турэмныя тэрміны і забарона на дзяржслужбу пажыццева чакае вас усих да аднаго. Сталінскія злачынствы як і лукашэнкау́скія, будуць асуджаны як злачынствы супраць чалавечнасці.
  • Суддзя у́ адстауцы
    26.04.2023
    Родныя і сябры палітзняволеных, шмат людзей сумуе і перажываюць з вамі. Трымайцеся, дбайце прамсвае здароу́е, вы патрэбныя жывыя і здаровыя. Мы пераможам!

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

У Мінску прадаюць самалёт Іл-76

З’явілася ВІДЭА моманту ўдару ўкраінскай ракеты «Фламінга» па Воткінскім заводзе, дзе вырабляюць «Іскандэры»9

«Ці можна абмяняць на Кардаш?». Жонка ўкраінца, выкрадзенага 11 гадоў таму ў Данецку, расказала пра мужа

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць