Грамадства99

У Вільні жыве 23 тысячы беларусаў. Гэта самая вялікая група сярод замежнікаў

Беларусы складаюць самую вялікую групу замежнікаў, якія жывуць у Вільні. З пачатку гэтага года ў Літву пераехалі амаль 300 грамадзян нашай краіны — пасля рэлакацыі іх кампаній. Пра гэта прадстаўнікі літоўскіх дзяржструктур распавялі на II Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні, піша «Зеркало».

У Вільні афіцыйна жыве каля 70 тысяч замежнікаў (усяго насельніцтва літоўскай сталіцы складае 600 тысяч чалавек). Гэта тыя людзі, якія ўжо атрымалі ВНЖ і задэкларавалі ў гэтым горадзе сваё месца жыхарства, распавяла дырэктар International House Vilnius Агне Камара.

Больш за траціну з гэтых людзей — беларусы, якіх больш за 23 тысячы. Нашы суграмадзяне складаюць самую вялікую замежную групу, якая жыве ў Вільні. Многія з іх прыехалі пасля жніўня 2020 года, яшчэ больш — пасля пачатку вайны ва Украіне.

Дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце распавяла, што летась у Літве жылі 4600 беларускіх спецыялістаў, якія пераехалі ўслед за сваімі кампаніямі, што рэлакаваліся. Сёлета такіх беларусаў у Літву прыехала амаль 300.

Каментары9

  • Праўда жыцьця
    26.04.2023
    Вы маеце на ўвазе пашпартных беларусаў, ці этнічных ? Калі этнічных, дык магчыма, што й кожны другі там беларус, бо на момант перадачы Вільні й Віленскага краю Ліетуве, беларусы там складалі пераважную большасьць. Уласна ліетувісаў было менш за 2%. Так, безумоўна, палякі парупіліся, каб у час перапісу насельніцтва ў 1935-м годзе пазапісваць беларусаў палякамі, але мы ж ведаем, як гэта рабілася, сп. Антон Шукелойць ня дасьць зманіць...Цяпер усё яны "валуявічусы, зелькявічусы, сіманавічусы", і т.д. Няхай не крыўдуюць, бо гэта праўда жыцьця.
  • vietinis
    26.04.2023
    Тутэйшы, так - як і расейцы ў Крыме
  • мясцовы2
    26.04.2023
    Тутэйшы, так, замежнікі, падабаецца табе тое ці не.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць