Кіно

«Тры мушкецёры: Д’Артаньян»: бадзёрая экранізацыя з прыгодніцкім духам і зорным акцёрскім складам

Экранізацый рамана Дзюма назбіралася больш за сотню. Але версію Мартэна Бурбулона, якая выйшла ў красавіку, называюць адной з самых удалых — дзякуючы напоўніцу выкарыстаным сучасным магчымасцям здымкі, дынамічнаму тэмпу, захапляльным сцэнам баёў і ўдала падабраным акцёрам — нават на другасныя ролі.

Louis Garrel and Vicky Krieps in
Луі Гарэль і Вікі Крыпс у фільме «Тры мушкецёры: Д’Артаньян» (2023). Фота: Alamy

Калі вы забыліся ці не ведаеце, што дзеецца ў творы Дзюма, то канва прыкладна такая: на дварэ 1627 год, і кароль Людовік XIII (Луі Гарэль) спадзяецца прадухіліць грамадзянскую вайну з пратэстантамі, якія плануюць зрынуць каталіцкую манархію. Ён не можа давяраць свайму ўплывоваму дарадцу кардыналу Рышэльё (Эрык Руф), а таксама не мае пэўнасці, што можа давяраць сваёй каралеве Ганне Аўстрыйскай (Вікі Крыпс), якая, па чутках, мае сувязь з сумнеўным ангельскім арыстакратам — герцагам Бэкінгемскім.

Трэба сказаць, што кароль мае рацыю. Неймаверна прыгожае дыяментавае калье Ганны — яго падарунак каралеве — здаецца, кудысьці знікла. Сярод прыдворных ходзяць чуткі, што Ганна падарыла яго ангельскаму арыстакрату на памяць — і прыдворныя не памыляюцца.

Мушкецёры будуць павінны дабрацца да Англіі, каб забраць калье і каралева змагла надзець яго на вяселле брата караля. Гэта адна са шматлікіх сюжэтных ліній кнігі, якія паўстануць у фільме.

Eva Green and Eric Ruf in
Ева Грын і Эрык Руф у фільме «Тры мушкецёры: Д’Артаньян» (2023). Фота: IMDb

Славалюбнага Д’Артаньяна грае Франсуа Сівіль, Атоса — Венсан Касель, Партоса — Піо Мармай, Араміса — Рамэн Дзюрыс. Дадайце да гэтага Еву Грын у ролі таямнічай і вынаходлівай ліхадзейкі Міледзі, якая па-заліхвацку курыць трубку з доўгім муштуком, — і становіцца зразумела, што на экране заўсёды ёсць хтосьці таленавіты, чыя гульня прасоўвае гісторыю наперад. Фільм Мартэна Бурболона цалкам набіты талентамі — нават другарадныя персанажы сыграны бліскуча.

Да таго ж, ніводная папярэдняя экранізацыя «Трох мушкецёраў» не мела ў сваім распараджэнні столькі тэхнічных дасягненняў. Ёсць доўгія імерсіўныя кадры, падчас якіх глядач пачуваецца так, як быццам ён унутры дзеяння. Баявыя сцэны, што трымаюць у напружанні і ўражваюць вынаходлівасцю пастаноўшчыкаў, часта знятыя адным дублем — гэта таксама дае адчуванне, што глядач — сам сярод таго, што дзеецца на экране.

Vincent Cassel, Romain Duris and Pio Marmaï in
Венсан Касель, Рамэн Дзюрыс і Піо Мармай у фільме «Тры мушкецёры: Д’Артаньян» (2023). Фота: IMDb

Усе дэкарацыі ў фільме выглядаюць даволі натуральна — палацы такія, быццам у іх сапраўды доўгія гады жылі людзі. Гэта ж датычыць і касцюмаў — напрыклад, форма мушкецёраў месцамі пакамячаная, цьмяная і паношаная.

Аднак галоўная перавага фільма — гэта прадуманасць і стылёвая вытрыманасць яго адаптацыі. Штосьці захавана як у рамане, але рэжысёр распараджаецца з арыгіналам як хоча — а менавіта прыбірае складаныя палітычна-рэлігійныя разважанні і ўзмацняе дынаміку, гарэзлівасць і хуліганства. Такім чынам, новая версія «Мушкецёраў» ператвараецца ў суцэльную шалёна-захапляльную авантуру.

Vincent Cassel, Marc Barbé, Romain Duris, Eric Ruf, François Civil, Pio Marmaï in
Венсан Касель, Марк Барбэ, Рамэн Дзюрыс, Эрык Руф, Франсуа Сівіль, Піо Мармай у фільме «Тры мушкецёры: Д’Артаньян» (2023). Фота: IMDb

Разблытванне многіх сюжэтных ліній і драматычныя падзеі адкладзеныя да другой часткі фільма («Тры мушкецёры: Міледзі»), якая выйдзе сёлета ў снежні.

Чытайце яшчэ:

Выйшаў трэйлер фільма пра мушкецёраў з Венсанам Каселем і Евай Грын

Пра што серыял BEEF («Грызня»), які ўсе называюць крутым?

HBO запускае серыял пра выдуманую аўтарытарную дзяржаву ва Усходняй Еўропе

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць