Культура22

Яшчэ адна зорка «Гары Потэра» паведаміла, што чакае дзіця

32-гадовая Боні Райт паведаміла, што яна цяжарная. Актрыса чакае першынца ад мужа Эндру Лакока, з якім яны згулялі вяселле ў мінулым годзе. Дзіця павінна з'явіцца на свет ужо ў 2023 годзе.

Боні Райт сыграла Джыні Уізлі, малодшую сястру Рона Уізлі, ва ўсіх васьмі фільмах франшызы пра Гары Потэра, нагадвае выданне focus.ua.

Боні і Эндру апублікавалі сумеснае фота, а Райт напісала: «У нас будзе дзіця! Так рада падзяліцца з ім гэтай цудоўнай Зямлёй».

Боні Райт і яе муж Эндру Лакока. Фота: іnstagram thisisbwright

Яна адзначыла, што дзіця павінна з'явіцца на свет у канцы 2023 года.

Боні Райт і Эндру Лакока пажаніліся ў сакавіку 2022 года на адкрытай цырымоніі ў экалагічным цэнтры ў Сан-Хуан-Капістрана, Каліфорнія.

Вяселле Боні і Эндру ў 2022 годзе. Фота: instagram thisisbwright

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 2012 годзе Боні Райт стварыла ўласную кінакампанію Bon Bon Lumiere, якая спецыялізуецца на стварэнні кароткаметражных фільмаў.

Да Эндру Лакока Боні сустракалася з акцёрам і мадэллю Джэймі Кэмпбэлам Баўэрам, які ў фільмах франшызы граў маладога Гелерта Грындэвальда. Пара была заручаная і рыхтавалася да вяселля, аднак Боні і Джэймі рассталіся.

Пасля ў Боні Райт былі адносіны з уладальнікам начнога клуба Сайманам Хамерштэрнам, які быў старэйшы за яе на 13 гадоў. Але ўжо ў 2015 годзе яны разышліся. Пра яе мужа Эндру Лакока амаль нічога невядома, Боні не распавядала, як і дзе яны пазнаёміліся.

Боні Райт і Дэніэл Рэдкліф. Кадр з фільма

Раней Дэніэл Рэдкліф, зорка фільмаў пра Гары Потэра, і яго даўняя сяброўка Эрын Дарк паведамілі аб нараджэнні першынца.

Каментары2

  • циник
    29.04.2023
    И уже праз год пасля вяселлия ён таки змучаны, я яго нават не пазнау)))стау як бомж, пахудзеу
    А быу таки красавец:)
  • Федзя
    30.04.2023
    Воланд Де Мор не дремлет!

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах8

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ў пятніцу «паедзе ў Расію»5

«На іх ужо ніхто не рэагуе». Беларусы расказалі, ці працуе цяпер схема перасадкі ў іншыя аўтобусы, каб хутчэй прайсці мяжу1

Азербайджан і Арменія апублікавалі праект мірнай дамовы паміж дзвюма краінамі

Парушальнікам закона на канцэрце Каржа ў Варшаве можа пагражаць дэпартацыя21

Жанчына знайшла ў лесе пад Віцебскам «зуб д'ябла»

На Лепельшчыне рэабілітавалі бабра, які нібыта высушыў цэлае возера6

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць12

Мабільны аператар абвясціў пра «маштабныя работы» па паляпшэнні сувязі ў дзвюх абласцях1

Чаму менавіта Аляску абралі для саміту Трампа і Пуціна па Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах8

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць