Грамадства33

У Магілёве адкрылі памятную дошку савецкаму чэкісту-разведчыку

Чытачы выдання Mogilev.media заўважылі цырымонію адкрыцця мемарыяльнай дошкі чэкісту і разведчыку Льву Маневічу, якога лічаць правобразам Шцірліца. Дошка ўсталяваная на будынку ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта на вуліцы Ленінскай. Ліцэй, як высвятляецца, носіць імя Маневіча.

Будынак ліцэя Беларуска-расійскага ўніверсітэта

Папярэдне ў афіцыйных крыніцах пра адкрыццё дошкі не паведамлялася, а на месцы мерапрыемства былі заўважаныя людзі ў цывільным адзенні, якія перашкаджалі некаторым мінакам фатаграфаваць цырымонію і нават выклікалі міліцыю.

Леў Маневіч нарадзіўся ў Чавусах у яўрэйскай сям’і. З маленства ён жыў у Еўропе, але пасля 1917 года вярнуўся на радзіму і стаў служыць у Чырвонай арміі. Як чалавек, які меў вопыт жыцця ў Еўропе і свабодна валодаў некалькімі мовамі, ён быў завербаваны ў разведку і адпраўлены для шпіёнскай дзейнасці ў Заходнюю Еўропу. Там Маневіч стварыў разгалінаваную сетку інфарматараў, але быў арыштаваны і на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны ўтрымліваўся ў зняволенні. Ягонага яўрэйскага паходжання немцам выкрыць не ўдалося.

У 1945 годзе Маневіч быў вызвалены амерыканцамі, але амаль адразу памёр ад сухотаў. Некаторыя мяркуюць, што ён адзін з правобразаў героя раманаў Юліяна Сямёнава — Шцірліца.

Памятная дошка Льву Маневічу

Вядома, што ініцыятарам усталявання памятнай дошкі Льву Маневічу выступіла ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.

Каментары3

  • Улад
    05.05.2023
    Ніякага параўнання со Шцірліцам тут быць ня можа. Маневіч працаваў на сусветную рэвалюцыю пад кіраўніцтвам Масквы, працаваў яшчэ да вайны. Такіх агентаў ў Еўропе было шмат. А ўсю вайну ён правёў за кратамі.
  • Analtol Sovkou
    05.05.2023
    МНР
  • Tgg
    06.05.2023
    Hanba.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей34

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш6

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва5

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей34

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць