Свет88

У Літве мінімальны заробак у наступным годзе вырасце да 924 еўра

«Чыстымі» гэта будзе складаць 709 еўра.

5 мая Трохбаковая рада, у якую ўваходзяць прадстаўнікі прафсаюзаў, працадаўцаў і ўрада, дамовілася пра павышэнне мінімальнага заробку з 2024 года да 924 еўра «на паперы», неабкладаная падаткамі сума (НПС) будзе павялічана на 20%. Трохбаковая рада прапануе вырашыць пытанне мінімальнага заробку як мага хутчэй, піша Delfi.

Прапанову аб павышэнні прадставіў віцэ-міністр сацыяльнай абароны і працы Вітаўтас Шылінскас. «Гэта значыць, што з 2024 года «на паперы» будзе 924 еўра. Я спадзяюся, што працадаўцы падтрымаюць такую прапанову, гэта менш, чым прапаноўваў Цэнтрабанк, мы чуем аргументы бізнэсу, іх трэба ўлічваць, як і нявызначанасць у эканоміцы, прыпынак прамысловасці», — сказаў Шылінскас.

Ён сказаў, што ў Мінфіна ёсць план на 5 гадоў, згодна з якім НПС павялічыцца да мінімальнага заробку. «У наступным годзе мы хочам павялічыць НПС да 20%. Дзякуючы павышэнню мінімуму на 10% і НПС на 20%, даходы людзей «на рукі» будуць большыя, чым калі б павышэнне было па формуле, прапанаванай ЦБ. Калі б мы павысілі па формуле ЦБ, то «на рукі» быў бы 701 еўра, а пры цяперашнім раскладзе — 709 еўра», — сказаў віцэ-міністр.

У Беларусі мінімальны заробак складае 554 рублі, па сённяшнім курсе гэта 173,7 еўра.

Каментары8

  • Боты, ау!
    06.05.2023
    Чакаем ботаў з "а яшчэ ж падаткі высокія", " а якія вялікія кошты там на ўсё", "а за кватэру там трэба плаціць ...ярды даляраў", " там усе змерзлі за высокіх коштаў на ацяпленне".
  • ром
    06.05.2023
    забыли сказать что эта гразными!
  • Максим Дизайнер
    06.05.2023
    Боты, ау!

    Ну я - бот. В Латвии, в Даугапильсе, старая двушка с советским ремонтом этой зимой коммуналка - до 500 евро, плюс 100 аренда. Семья работяг с тремя детьми всем довольна. Работают на заводе. Даже ремонт бесплатно в квартире делают. В Минске сколько?Баксов 50 коммуналка, плюс 300 аренда?Вот и считайте. Про заплаты, я думал, что по 500 у большинства. Но откуда все эти новые Порше на улице?

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе6

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў4

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе6

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць