Эканоміка99

Эканамісты распавялі, колькі беларусаў перабралася ў апошнія гады ў ЕС

BEROC прадставіў вынікі даследавання міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Вось асноўныя высновы экспертаў.

Старэйшая навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна адзначае шэраг палітычных падзей, якія ў апошнія гады ўплывалі на характар міграцыі з Беларусі. Напрыклад, да 2020 года для беларусаў збольшага была характэрная працоўная міграцыя, якая расла паступовымі тэмпамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў актывізавалася міграцыя па палітычных матывах, але спачатку гаворка ішла не пра краіны ЕС. Беларусы ў асноўным выбіралі для пераезду Украіну і Грузію як больш простыя варыянты. У 2020-2021 гады паездкі ў краіны ЕС былі абмежаваныя праз пандэмічныя меры перасцярогі, а наземная мяжа Беларусі з гэтымі краінамі была закрытая. Авіязносіны Мінска з аб’яднанай Еўропай былі абмежаваныя, а пасля пасадкі самалёта з Раманам Пратасевічам яны і ўвогуле скончыліся.

Аднак з сакавіка 2022 года ўзмацнілася міграцыя беларусаў у Польшчу з Беларусі і Украіны. Умовы для пераезду туды спрасціліся, бо каранцінныя абмежаванні былі аслабленыя. Праз больш просты працэс легалізацыі ў Польшчы гэтая краіна аказалася больш спрыяльнай для першаснай (з Беларусі) або другаснай (з Украіны ці Грузіі) міграцыі.

У той час з’явіліся і новыя эмігранты. Мужчыны пакідалі Беларусь праз страх мабілізацыі, цэлыя сем’і з’язджалі праз дрэнную палітычную і эканамічную сітуацыю, супрацоўнікаў кампаній, збольшага з ІТ-сектара, пераводзілі ў іншыя краіны, у тым ліку і ў Польшчу. Нарэшце, павялічылася другасная міграцыя, бо беларусы пакідалі Украіну праз ваенныя дзеянні.

Пра якія памеры міграцыі за азначаныя гады ідзе гаворка?

BEROC прыводзіць прыкладныя лічбы: ад 143,6 да 170,9 тысячы беларусаў, якія ўехалі ў ЕС для пастаяннага пражывання.

Калі параўноўваць па ніжняй мяжы дыяпазону, гэтая лічба перавышае сукупнае насельніцтва ўсяго Аршанскага раёна, калі па верхняй — параўнальная з колькасцю насельніцтва ў Баранавічах. 

Эксперты мяркуюць, што асноўная частка беларусаў-мігрантаў (ад 96,7 да 111,5 тысячы) уехала на тэрыторыю Польшчы. Колькасць беларускіх эмігрантаў у Літву ў 2021-2022 гадах BEROC ацэньвае у лічбах ад 25,4 да 37,9 тысячы. За 2021-2022 год у іншыя краіны ЕС, акрамя Літвы і Польшчы, для пастаяннага пражывання маглі прыехаць каля 21,5 тысячы беларусаў. 

Як гэта суадносіцца з афіцыйнай статыстыкай? Згодна з ёй, у 2022 годзе, каб працаўладкавацца за мяжой, з краіны з’ехалі 5590 беларусаў. У гэтым выпадку ўлічваюцца толькі тыя людзі, якія заключылі працоўны кантракт для працы за мяжой пры падтрымцы юрасобаў і ІП, якія дапамагаюць працаўладкоўвацца.

З іншага боку, ёсць статыстыка ўнутры краіны, якая супярэчыць гэтым даным. Так, чысты адток працаўнікоў ІТ-сектара на рынку працы склаў 17226 чалавек. Таксама ў 2021 і 2022 гадах назіралася ўстойлівае скарачэнне ўзроўню занятасці адначасова са зніжэннем і так невысокага ўзроўню беспрацоўя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Заробкі супрацоўнікаў беларускіх ІТ-кампаніі у Літве ў два з паловай раза большыя, чым сярэднія па краіне

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Даныя новага даследавання па беларусах у Літве — нечаканыя высновы

Каментары9

  • Satan
    18.05.2023
    И это только топовые направления. А среди моих знакомых есть люди, кто уехал в США, Испанию, Германию, Сербию, Аргентину.... а один с семьей и вообще два года скитается по островам в Индийском океане. Я уже даже перестал следить за географией его перемещений, бо ничего не понятно))
  • Код Шрёдингера
    18.05.2023
    Satan, Индийский океан единственный, где есть пираты. Говорите, скитается по островам. Понятненько...
  • Железный Дровосек
    18.05.2023
    Примерно порядок цифр такой.,да. Но тут ещё не учитываются члены семей.

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім34

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч7

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы2

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам, яшчэ два пашкоджаныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім34

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць