Усяго патроху77

Як выжыць пасля Дня студэнта

17 лістапада будзе адзначацца Міжнародны дзень студэнта — свята, якое шырака адзначаецца і ў Беларусі. Студэнцкая прыкмета кажа: з чаго б ні пачаўся Дзень студэнта, усё роўна скончыцца, як і летась.

17 лістапада будзе адзначацца Міжнародны дзень студэнта — свята, якое шырака адзначаецца і ў Беларусі. Студэнцкая прыкмета кажа: з чаго б ні пачаўся Дзень студэнта, усё роўна скончыцца, як і летась.

Самае цяжкае выпрабаванне чакае першакурснікаў. Бо ў дадатак да студэнцкага білета, ім яшчэ выпадае адзначыць свята са студэнтамі старэйшых курсаў. Таму прапаноўваем некалькі правілаў для пачаткоўцаў, каб застацца жывым пасля Дня студэнта і 18 лістапада з гонарам застацца сваёй ВНУ:

1. «Не змешвай» — галоўнае правіла, якога варта прытрымлівацца ў святочны вечар. Нельга мяшаць гарэлку з півам, гарэлку з кавай, віно з півам і нават піва з півам. Трымайце сябе пад кантролем і заставайцеся чалавекам. Стан студэнта «у дровах» даўно выйшаў з моды.

2. «Заўтра на пары» — гэта ісціна, на якую нельга забывацца ніколі, што б не здарылася 17 лістапада. Калі ўжо зусім дрэнна на раніцу, то пастарайцеся як мага сытней паснедаць і выпіць аспірыну. І абавязкова купіце сабе мятную жуйку. Выкладчыкі, вядома, усё зразумеюць, але пашкадуйце іх і не дабівайце перагарам. Вам яшчэ гэтым людзям сесію здаваць.

3. «Не губляйце галавы на плячах». Калі не хочаце піць — не піце, гэта ваша уласная справа. Калі хочаце пагуляць, дык гуляйце ад душы. І з разуменнем, што Дзень студэнта не апошні дзень у свеце, будзе яшчэ шмат святаў і будуць нагоды павесяліцца. Будзьце сабой, каб у старасці ўзгадваць студэнцкія часы з усмешкаю, замест шкадавання.

* * *

Адкуль узяўся Дзень студэнта?

28 кастрычніка 1939 года, студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на вуліцы акупаванай нацыстамі Прагі. Дэманстрацыя была прысвечана гадавіне з’яўлення чэхаславацкай дзяржавы. Нацысты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал. Пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту. Дзесяткі студэнтаў былі арыштаваны. 17 лістапада нацысты штурмавалі інтэрнаты Праскага ўніверсітэта. Дзевяць студэнтаў былі публічна пакараны смерцю, больш за 1 200 адпраўлены канцэнтрацыйныя лагеры, а ўніверсітэт быў зачынены.

17 лістапада 1941 г. у Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На гэтай сустрэчы і было вырашана адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнта.

Працяг гісторыі студэнцкага супраціву адбыўся 17 лістапада 1973 г. у Грэцыі. У Тэхнічным універсітэце ў Афінах студэнты чацвёра сутак абаранялі на барыкадах універсітэцкі будынак, пратэстуючы супраць дыктатуры. Студэнтаў расстралялі танкамі. Невядома, колькі юнакоў тады загінула, але паўстанне стала пачаткам падзення рэжыму «чорных палкоўнікаў».

17 лістапада 1989 г. студэнты Прагі падтрымалі акцыю супраць камуністычных уладаў, што стала пачаткам «аксамітнай рэвалюцыі». Сёння гэты дзень адзначаецца ў Чэскай і Славацкай рэспубліках таксама як Дзень змагання за волю і свабоду.

У Расіі Дзень студэнта адзначаецца 25 студзеня — у гэты дзень у 1755 г. расійская імператрыца Елізавета падпісала указ аб адкрыцці Маскоўскага універсітэта.

Настасся Шамрэй

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць