Сілавікі затрымалі адразу восем лідчукоў. Іх прымусілі спаліць нацыянальны сцяг
На двух чалавек завялі крымінальныя справы.

У відэа паведамляецца, што на затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП. На двух заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, піша «Вясна».
Таксама затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг.
Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманні ў Лідзе.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары