Вайна77

«Ежце самі». Украінскія памежнікі адказалі беларускім, якія запрасілі іх на боршч

Сёння ранкам з’явілася навіна, што беларускія памежнікі запісалі для ўкраінскіх калег аўдыязапрашэнне на боршч. Украінскія калегі ім адказалі ў сацсетках.

Украінцы на сваім баку мяжы павесілі нацыянальны беларускі сцяг. Скрын відэа

«Новы кіраўнік беларускіх памежнікаў вырашыў, што накормленыя падначаленыя — лепш, чым узброеныя! Так што пакуль тэхніка ў боксах, бульба-ІПСА ўсім складам ірванула перапісваць рэцэпт украінскага баршчу на беларускі матыў.

Тым не менш колькі бульбы ў «капусту» не дадавай, атрымліваецца «саюзная поліўка».

Карацей, добрая спроба, але НЕ!

Таму звяртаемся да вас з наступным: непаважаныя намі, нетаварышы, беларускія памежнікі!

Нядаўна вы згадалі пра падабенства беларускага і ўкраінскага баршчу з нязначнымі адрозненнямі.

Аднак вы, як заўсёды, моцна памыліліся.

Ваш боршч вельмі адрозніваецца ад нашага. Таму што цяпер беларускі боршч, хутчэй, падобны да расійскай капусты, нават калі вы дадаяце туды больш бульбы.

Ён зусім не той самы, як гэта было да моманту, калі для яго гатавання вы выкарысталі нож, які ўваткнулі ў спіну ўкраінцаў.

Крыўдна мець суседзяў, якія, кажучы пра нейкую ідэнтычнасць і сваяцтва, імкнуцца да таго, каб быць рабамі, і не маюць з намі нічога агульнага.

Назаўжды захавайце сабе ў памяці і ў вашай кулінарнай кнізе, што ўкраінцы — свабодалюбная нацыя. За сваю незалежнасць мы заўсёды змагаемся. Затое вы на гэта не здольныя і ўжо шмат гадоў знаходзіцеся ў палоне аднаго тырана і аднаго бункернага дзеда.

Так што ваша цяперашняе бульбяное варыва па кансістэнцыі падобнае да турэмнай баланды і зусім не падобнае да нашага ўкраінскага баршчу.

Мы не рабы, каб спрабаваць ваш беларускі боршч.

Замест гэтага мы раім вам змяніць «інгрэдыенты» і стаць свабодным народам, а не гвалтоўна зняволеным.

А да таго — ежце самі, не падавіцеся.

Да сябе вас не клічам і настойліва раім заставацца на сваёй тэрыторыі, таму што пашкадуеце!» — гаворыцца ў адказе ўкраінскіх памежнікаў.

Украінскія і беларускія памежнікі рэгулярна абменьваюцца паведамленнямі. Напрыклад, 9 мая ўкраінскія пагранічнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі.

Каментары7

  • Чаркашкварка
    31.05.2023
    Вось дык адвесiлi аплявуху рабам пуцiна
  • Ёсік
    31.05.2023
    Во задача ў новага кіраўніка памежнікаў Беларусі, дзе знайсьці такіх гумарыстаў, каб адказваць украінскім памежнікамі. Добра сказалі - бульбяное варыва падобнае на турэмную баланду. Абцякаюць белпамежнікі, але яны звыклыя з гэтым.
  • Тамара
    31.05.2023
    Ярмошына наварыла баршча, відаць…

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць