Здароўе11

Не так важна выбраць «правільны» сонцаахоўны крэм, як важна пазбегнуць гэтых шасці памылак

Нанясенне на скуру мінулагодняга ласьёну або спрэю — гэта адна з памылак, якую робяць людзі, калі хочуць абараніцца ад сонца. За год актыўныя злучэнні ў гэтым крэме, імаверна, ужо расклаліся і згубілі сваю эфектыўнасць.

Па даных СААЗ, захворванне на меланому за апошнія 50 гадоў вырасла ў сем разоў. Ад злаякасных новаўтварэнняў скуры штогод ва ўсім свеце памірае больш за 60 тысяч чалавек.

Дэрматолагі нагадваюць, што выкарыстанне сонцаахоўнага крэму адыгрывае «ключавую ролю» ў абароне скуры. За выключэннем дзяцей да шасці месяцаў, сонцаахоўны крэм рэкамендуецца наносіць усім. Хоць людзі са светлай скурай могуць быць больш схільныя да сонечных апёкаў, усе тыпы скуры ўразлівыя да ўздзеяння ультрафіялетавага выпраменьвання.

Выданне NPR папрасіла дэрматолагаў падзяліцца парадамі, як лепш абараняць скуру, і пералічыць распаўсюджаныя памылкі, што дапускаюць пацыенты.

1. Перажываеце за хімічныя рэчывы? Паспрабуйце мінеральную альтэрнатыву

Даследаванні паказваюць, што некаторыя актыўныя інгрэдыенты, што выкарыстоўваюцца ў хімічных сонцаахоўных крэмах, могуць усмоктвацца ў кроў (напрыклад, аксібензон), але пакуль няма ні доказаў бяспекі гэтай з’явы, ні доказаў шкоды. Большасць дэрматолагаў кажуць, што рызыка сонечных апёкаў намнога перавышае любую патэнцыйную рызыку ад сонцаахоўных хімічных рэчываў. Аднак, калі вы занепакоеныя, ёсць варыянты, як пазбегнуць гэтых хімічных злучэнняў.

Альтэрнатывай выступаюць фізічныя сонцаахоўныя крэмы, якія таксама называюць мінеральнымі сонцаахоўнымі сродкамі. Вырабляюць іх з аксіду цынку і дыяксіду тытану, і яны могуць фізічна блакаваць ультрафіялетавыя прамяні.

Мінеральныя сонцаахоўныя сродкі лепш падыходзяць для адчувальнай скуры, бо яны менш яе раздражняюць.

2. Нанясенне дастатковай колькасці сонцаахоўнага крэму гэтак жа важна, як і SPF

Па словах дактароў, дастаткова сонцаахоўнага крэму з фактарам абароны ад сонца 30 (SPF 30), бо такім чынам вы блакуеце каля 97% ультрафіялетавых прамянёў. З больш высокім SPF вы не атрымаеце нашмат больш абароны ад сонца.

Замест таго, каб засяродзіцца на лічбе SPF, дэрматолагі раяць звярнуць увагу на колькасць сонцаахоўнага крэму, якую вы наносіце.

Малая колькасць крэму — адна з памылак, якую дапускаюць многія людзі.

Лекары раяць выкарыстоўваць эквівалент чаркі (гэта недзе 40 грамаў вадкага сонцаахоўнага крэму), каб пакрыць ваша цела і твар. Калі вы пакрываеце толькі твар, выкарыстоўвайце прыкладна чайную лыжку.

3. Сонцаахоўныя сродкі з больш высокім SPF не дзейнічаюць увесь дзень

Многія людзі выкарыстоўваюць сродкі з сонцаахоўным фактарам SPF 50 ці нават з больш высокім фактарам абароны ад сонца, мяркуючы, што гэта дае ім больш працяглую абарону па часе. Але гэта не так.

Сонцаахоўныя сродкі з больш высокім SPF патрабуюць частага паўторнага прымянення, бо яны змываюцца, калі чалавек плавае ці пацее.

Дэрматолагі раяць паўторна наносіць сонцаахоўны крэм кожныя дзве гадзіны, каб забяспечыць поўную абарону.

4. Пахмурныя дні могуць прывесці да сонечных апёкаў

Многія людзі лічаць, што аблокі абараняюць іх ад сонца, і забываюцца пра сонцаахоўныя сродкі, але і ў пахмурны дзень можна абгарэць.

Аблокі блакуюць каля 20% сонечнага святла, але праз іх вы ўсё адно атрымліваеце каля 80% ультрафіялетавых прамянёў. Так што нават у пахмурнае надвор'е не забудзьцеся ўзяць з сабой сонцаахоўны крэм.

5. Галаўныя ўборы, адзенне і сонцаахоўныя акуляры таксама абараняюць ад сонца

Нават адзін дзень на сонцы можа абпаліць рагавіцу, а з часам знаходжанне на сонцы можа выклікаць катаракту. Аптымальны спосаб абароны вачэй — нашэнне сонцаахоўных акуляраў, якія забяспечваюць 100% абароны ад ультрафіялетавага выпраменьвання.

Ад сонца абараняюць галаўныя ўборы і адзенне. Ёсць нават спецыяльнае адзенне з убудаванай у тканіну абаронай ад сонца ад такіх брэндаў, як Columbia, Cotopaxi, Sombra і Mott50. Ёсць і парашкі, якія можна засыпаць у пральную машыну, каб пакрыць адзежу хімічным сонцаахоўным крэмам, — яны надаюць памытым рэчам SPF 30, які застаецца пасля не аднаго мыцця. І яшчэ адзін прадукт, які можа спадабацца сем'ям з маленькімі дзецьмі, — гэта УФ-налепкі на скуру. Яны мяняюць колер, калі трэба паўторна нанесці сонцаахоўны крэм.

6. Абнаўляйце крэмы штосезон

Ёсць сэнс купляць новыя сонцаахоўныя сродкі штосезон, бо хімічныя рэчывы ў іх слабеюць і з часам становяцца менш эфектыўнымі.

Не трэба захоўваць сонцаахоўны крэм у месцах, якія моцна награваюцца, напрыклад, у багажніку ці бардачку аўтамабіля, бо там ён псуецца пад уздзеяннем цяпла. Лепш увесь сезон захоўваць крэм у сухім халаднаватым месцы.

Больш матэрыялаў пра здароўе:

Сонцаахоўны крэм: кітайскія навукоўцы стварылі лепшы і больш бяспечны

Дактары пераасэнсоўваюць агрэсіўныя метады лячэння раку

Чатыры вітаміны для сухой скуры

Каментары1

  • Жвір
    13.06.2023
    Гэта ж Мінскае, т.з. мора на фотцы. Некалі, у маленстве, такім вялізным падавалася, неабдымным. А цяпер, во, нібы саджалка. Летам ці не штодня да яго наведваліся з кампаніяй дваровай хлапчуры, аж покі служыць не замялі... На тым і ўсё, скончылася юнацтва, счэзла і Мінскае мора.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій23

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну23

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?41

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій23

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць