Здароўе11

Чатыры вітаміны для сухой скуры

Сухая скура ўвесь час патрабуе асаблівага догляду. Ад прыроды яна больш схільная да раздражненняў, і часта яе ўладальнікі маюць адчуванне сцягнутасці скуры, асабліва пасля мыцця. Таксама сухая скура вельмі тонкая, а таму больш схільная да з'яўлення маршчын. Але дзякуючы добраму харчаванню і правільнай касметыцы і сухая скура будзе пругкай і эластычнай.

Woman putting cream on her hands
Фота: Pixabay

Сухая скура ад прыроды тонкая і адчувальная да памылак у доглядзе і да ўздзеяння вонкавых фактараў, але ёсць некалькі вітамінаў, якія робяць сухую скуру эластычнай і пругкай, расказвае Onet.pl. Варта сачыць за тым, каб яны былі ў прадуктах харчавання і касметыцы.

Вітамін А

Ён мае выдатную здольнасць супакойваць пачуццё сцягнутасці і запаленні скуры. Абараняе ад празмернага арагавення эпідэрмісу, разгладжвае і павялічвае яго эластычнасць. Разам з вітамінам Е яны добра працуюць разам і дапамагаюць прадухіліць заўчаснае з’яўленне маршчын. Вітамін А можна знайсці ў такіх прадуктах, як печань, яйкі, сметанковае масла, ялавічына, птушка, рыба, абястлушчаны тварог, натуральны ёгурт ці кефір.

Вітамін В5

Вітамін B5 — гэта будаўнічы матэрыял для скуры. Яго недахоп праяўляецца ў выглядзе паталагічнага арагавення ці празмернага лушчэння эпідэрмісу, павелічэнні сухасці. Вітамін В5 глыбока ўвільгатняе скуру, спрыяе яе рэгенерацыі, супакойвае запаленні. Крыніцы гэтага вітаміну ў рацыёне — аўсянка, жытні хлеб, грэчка, бабовыя, арэхі, тлустая рыба.

Вітамін C

Вітамін С ёсць адным з наймацнейшых антыаксідантаў. Яго належны ўзровень падтрымлівае прадукаванне калагену, які адказвае за эластычнасць і пругкасць скуры. Пры сумесным ужыванні з вітамінам Е яго дзеянне ўзмацняецца. Крыніцы гэтага вітаміну найперш журавіны, чорныя парэчкі, пятрушка, квашаная капуста, чырвоны перац. Калі вы выкарыстоўваеце касметычныя сродкі з вітамінам С, сачыце, каб яго канцэнтрацыя была нізкай, каб пазбегнуць непрыемнага сцягвання скуры.

Вітамін Е

Нездарма яго называюць вітамінам маладосці. Гэта антыаксідант, які эфектыўна нейтралізуе свабодныя радыкалы, адказныя за працэс старэння. Таксама ён увільгатняе і мае супрацьзапаленчае дзеянне, таму асабліва рэкамендуецца для сухой, раздражнёнай, атапічнай і алергічнай скуры. Вітамін Е супакойвае раздражненні і паскарае рэгенерацыю. Ён падтрымлівае працу ахоўнага бар'ера скуры, дзякуючы чаму ў яе тканках затрымліваецца больш вады. Вітамін можа трапляць у скуру звонку ў выглядзе касметычных сродкаў, кропель ці капсул. У рацыёне мы можам знайсці яго ў такіх прадуктах, як грэцкія арэхі і арахіс, гарбузікі, міндаль, цэльназбожжавы хлеб, зялёная гародніна.

Тлустыя кіслоты амега-3 і амега-6

Хоць гэта і не вітаміны, але пра здаровую скуру складана гаварыць без уліку іх уплыву на яе стан. Яны надзвычай важныя для стварэння натуральнага ахоўнага бар'ера, які абараняе скуру ад вонкавых фактараў, напрыклад, ад марозу ці УФ-выпраменьванняў. Калі ў вашым рацыёне бракуе тлустых кіслот амега-3 і амега-6, скура не зможа ўтрымліваць вільгаць, што яшчэ больш узмоцніць сухасць. Забяспечыць свой арганізм кіслотамі амега-6 можна, калі ўключыць у рацыён алеі, тофу, грэцкія арэхі і міндаль. Тлустыя кіслоты амега-3 можна знайсці ў марской рыбе, ільняным і аліўкавым алеі.

Ужыванне дастатковай колькасці вадкасці таксама важна для сухой скуры. Гэта можа быць мінеральная вада, сокі добрай якасці ці травяныя чаі — яны дапамогуць увільгатніць скуру знутры. Дзякуючы правільнаму харчаванню і догляду, скура можа стаць зіхатлівай, пругкай і эластычнай.

Чытайце яшчэ:

Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца

Як правільна мыць твар, каб скура сказала вам дзякуй — расказваем

Валасы пасля мыцця: высушыць ці пакінуць, каб сохлі самі?

Каментары1

  • Жвір
    02.04.2023
    Цікава.

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць