Вайна33

УСУ за тыдзень змаглі ўзяць пад кантроль тэрыторыю памерам з Бахмут

Украінская армія змагла ўзяць пад кантроль некалькі населеных пунктаў на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей і прасунуцца на адлегласць да сямі кіламетраў. Пра гэта паведамляюць расійскія ваенныя блогеры і незалежныя аналітыкі. Паводле падлікаў тэлеграм-канала «Агенцтва. Навіны», УСУ за тыдзень змаглі ўзяць пад кантроль каля 65 кв. км тэрыторыі ў гэтым раёне, то-бок тэрыторыю памерам з Бахмут.

Украінскія вайскоўцы пад Бахмутам. Фота: Libkos, File / AP Photo

Украіне ўдалося дабіцца поспеху ў раёне Вялікай Навасёлкі. Як пішуць расійскія ваенкары, УСУ змаглі прасунуцца да населенага пункта Макараўка, узяўшы пад кантроль Няскучнае, Благадатнае і Старажавое. Такім чынам Украіна змагла прасунуцца прыкладна на пяць кіламетраў на поўдзень.

Як піша WarGonzo, Макараўка — гэта больш сур'ёзная страта, чым раней захопленыя населеныя пункты, бо знаходзіцца на вышыні.

«Калі праціўніку ўдасца замацаваць поспех, то ён абавязкова паспрабуе выкарыстаць гэты пункт, як плацдарм для далейшых дзеянняў», — гаворыцца ў публікацыі. Пры гэтым аўтар адзначае, што УСУ не ўдалося «выскачыць на аператыўны прастор», а перад імі зараз будуць другая і трэцяя лініі абароны расійскай арміі. Пра гэта ж піша канал Colonelcassad, які мяркуе, што наступная лінія судакранання пройдзе ў раёне Старамлынаўкі — гэта яшчэ прыкладна шэсць кіламетраў на поўдзень.

Акрамя таго, Colonelcassad звяртае ўвагу на тое, што на поўдзень ад месца баёў размяшчаецца лінія масіраваных умацаванняў, якія былі падрыхтаваныя за апошнія месяцы. Тэлеграм-канал «Рыбар» называе адступленне расійскіх сіл на ўсходзе Данецкай вобласці «планавым адыходам расійскіх байцоў». «Часткі Мінабароны арганізавана адышлі на наступную лінію абароны», — сцвярджае ваенкар Аляксандр Сладкоў.

Як піша ў твітары аналітык, вядомы пад нікам Def Mon, у раёне Вялікай Навасёлкі Украіне за тыдзень удалося ўзяць пад кантроль тэрыторыю Бахмута. Ён таксама адзначае, што УСУ дамагліся нязначных поспехаў у раёне Крамянной і Бахмута, прасоўванне можна ацаніць у некалькі сотняў метраў. Пры гэтым у раёне Такмака ў Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскія сілы таксама спрабуюць наступаць, пацверджанага прасоўвання УСУ амаль няма.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у апошняй зводцы паведаміў, што Украіна змагла ўзяць пад кантроль тэрыторыю як мінімум на трох участках фронту: у раёне Вялікай Навасёлкі, Бахмута і Арэхава (на поўнач ад Токмака). Расійскія ваенкары пры гэтым пішуць, што ў раёне Арэхава ўчастак фронту «ўстойлівы», а атакі УСУ спыненыя.

Аб прасоўванні на ўсходзе Данецкай вобласці напярэдадні паведамілі ў Мінабароны Украіны. У адным з прыгарадаў Бахмута УСУ змаглі прасунуцца на 1,6 кіламетра, паведамляла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Мінабароны Расіі напярэдадні паведамляла пра «нанясенне паразы навалам жывой сілы і тэхнікі» УСУ ў раёне Няскучнага і Старажавога.

Уладзімір Зяленскі на выхадных упершыню пацвердзіў, што Украіна пачала контрнаступленне.

Украіна ў пачатку контрнаступу сутыкнулася з істотнымі стратамі тэхнікі, сярод якой, па даных праекта Oryx, сем нямецкіх танкаў Leopard і 17 амерыканскіх БМП Bradley. 

Каментары3

  • Андрусь
    12.06.2023
     Нейкі пераказ і цытаванне расійскіх прапагандысцкіх крыніц без пазначэння, што гэта яны. Адкуль шэраговы чытач ведае, што за WarGonzo і чаму для іх вызваліцелі Украінскіх вёсак "праціўнікі"?
  • Одноразовые ваньки
    12.06.2023
    Министерство обороны Великобритании сообщило, что на каждого убитого или раненого военного ВС РФ в городе Бахмут приходится 48 сантиметров завоеванной территории города. Такой вывод британское министерство делает исходя из оценки, согласно которой потери армии РФ с мая 2022 года в районе города Бахмут составили как минимум 60 тысяч человек, а продвижение на этом направлении - было примерно 29 км.
  • КАЦАП
    12.06.2023
    Чёт как то не очень бегут орки, хотя рад ошибаться, а украинцы уже во всю репарации обсуждают. Главное чтоб не было как в польской поговорке z dużej chmurę mały derzdz :)

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

У найбліжэйшы час адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа2

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў16

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць