Грамадства1010

КДБ звярнуўся да беларусаў праз жыроўкі

Кампанію застрашвання беларусаў лукашэнкаўскія спецслужбы вядуць нават праз рахункі за камунальныя плацяжы. Гродзенскі тэлеграм-канал, прысвечаны затрыманням і судам у гэтым рэгіёне, апублікаваў фотакопію такой паперы.

У апублікаванай квітанцыі Камітэт дзяржаўнай бяспекі папярэджвае беларусаў, што спецслужбы замежных дзяржаў, маўляў, «робяць спробы вярбоўкі беларускіх грамадзян для атрымання разведвальнай інфармацыі, учынення дыверсій і тэрактаў».

Дзеля таго, на думку лукашэнкаўскіх чэкістаў, да грамадзян могуць звяртацца праз сацыяльныя сеткі і месенджары з рознымі заманлівымі прапановамі: перадаваць розную інфармацыю, выканаць «нязначныя» просьбы, атрымліваць заробак «нестандартнымі спосабамі» і г. д.

Адзінай правільнай рэакцыяй на гэтыя прапановы, на думку КДБ, мусіць быць зварот у рэпрэсіўныя структуры:

«Калі ў дачыненні да вас ці вашых блізкіх, знаёмых, сяброў, рабіліся падобныя захады, праявіце свядомасць і неадкладна звярніцеся ў органы дзяржбяспекі».

Чытайце таксама:

Віцебскія лукашысты сталі запісваць відэа з анімаванымі персанажамі

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд

Станіслаў Лупаносаў пра Карпянкова, Кубракова, Церцеля і пра тое, як ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Новы «Ток»

Каментары10

  • Чаркашкварка
    13.06.2023
    Клоуны пуцiнскiя.
  • John Smith
    13.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Freddy
    13.06.2023
    начинайте доносить на проросийских активистов и росийские структуры. 

Цяпер чытаюць

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах1

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах1

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць