Футбольнага заўзятара з Гродна асудзілі за тое, што ён не ўстаў пры выкананні гімна
Лукашэнкаўскі суд наклаў на «нелаяльнага» заўзятара пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 1 480 рублёў.

Заўзятар не ўстаў падчас выканання гімна 29 красавіка на матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі, у якім сустракаліся гродзенскі «Нёман» і мінскае «Дынама».
Таксама ў яго тэлефоне знайшлі падпіскі ў Instagram на быццам бы «экстрэмісцкія» старонкі, піша «Трыбуна».
Падобныя выпадкі, калі заўзятары караліся судом за тое, што не падымаліся пры выкананні дзяржаўнага гімна, у тым жа Гродне здараліся і раней.
Каментары