Улада2929

Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі: Мы будзем чакаць афіцыйнага прызнання Беларуссю

Вечарам 19 лістапада прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты прыняў дэлегацыю беларускіх дэпутатаў.

Вечарам 19 лістапада прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты прыняў дэлегацыю беларускіх дэпутатаў на чале з намеснікам старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Уладзімірам Кужанавым.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба Міністэрства друку і масавых камунікацый Паўднёвай Асеціі.

«Хачу выказаць вам словы ўдзячнасці за вашу ініцыятыву наведаць Паўднёвую Асецію для таго, каб азнаёміцца з тымі падзеямі, што адбываліся тут, — сказаў Какойты. — Нас звязвае працяглая дружалюбная гісторыя.

У нас шмат агульнага і ў культуры, і ў традыцыях, і ў веры.

Але мы цудоўна разумеем і тое становішча, у якім апынулася Беларусь, калі ўсе чакаюць вашага рашэння. Але гэта ўнутраная справа жыхароў і кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».

Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі падкрэсліў, што гэты працэс не павінен фарсіравацца. «Вы самі павінны прыйсці да гэтага рашэння», — заявіў ён. «Самае галоўнае, каб будаваліся нармальныя адносіны ў эканамічнай сферы, у культурнай сферы. Тады і вынікі будуць адпаведныя», — зазначыў Какойты.

Паводле яго слоў, Паўднёвую Асецію і Беларусь звязваюць «братэрскія, сяброўскія адносіны».

«Вы самі вызначыце, калі трэба гэта (прызнаваць незалежнасць) рабіць.

Галоўнае — наладзіць міжпарламенцкае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва на ўзроўні кіраўніцтва рэспублік. Формы прызнання таксама бываюць розныя, але мы, вядома ж, будзем чакаць афіцыйнага прызнання. Для нашага народа гэта прынцыпова важна», — падкрэсліў Какойты.

У сваю чаргу, Уладзімір Кужанаў зазначыў, што вынікі візіту ў Паўднёвую Асецію будуць даведзены да кіраўніцтва Беларусі. «Пасля вяртання мы падрыхтуем грунтоўны даклад і паведамім кіраўніцтву пра тое, што тут убачылі. Мы хочам выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто сёння з намі працаваў. Нас не абмяжоўвалі ні ў чым, што хацелі — мы ўбачылі, што хацелі — мы пачулі.

Без уздрыгу ў голасе і ў сэрцы глядзець на ўсё гэта немагчыма», — сказаў ён.

Як раней паведамлялася, з 17 па 20 лістапада дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі наведвае Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў5

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»19

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць