Улада99

Лукашэнка ўхваліў карэкціроўку генеральнага плана Мінска

Шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай збудуюць ў межах праспекта Незалежнасці — вуліцы Янкі Купалы — ракі Свіслач, непадалёк ад цырка.

Падчас абмеркавання перспектыў развіцця беларускай сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падыходы па карэктуры генеральнага плана Мінска да 2030 года.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, на мерапрыемстве, якое адбылося 20 лістапада ў Мінскай гарадской ратушы, у цэнтры ўвагі былі тры асноўныя пытанні: аб карэктуры генеральнага плана Мінска да 2030 года, аб падрыхтоўцы гарадской інфраструктуры да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе і аб рэалізацыі некаторых інвестыцыйных праектаў.

Генплан сталіцы быў зацверджаны ў 2003 годзе, але «ў сувязі з актыўным развіццём сталіцы, значным павелічэннем колькасці яе жыхароў і маючым адбыцца чэмпіянатам свету» спатрэбілася ўнесці карэктывы ў дакумент.

Падчас даклада адзначалася,

што ў абмеркаванні генплана ўдзельнічалі каля 8 тыс. мінчан, пажаданні якіх былі ўлічаныя.

Паводле слоў галоўнага архітэктара горада Віктара Нікіціна, пры правядзенні комплекснай забудовы некаторых жылых раёнаў

не будуць зносіцца ўсе агулам прыватныя дамы, як планавалася раней.

Тыя з іх, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням гарадскога вобліку, застануцца.

Лукашэнка згадзіўся з прапанаванымі планамі будаўніцтва новага шматфункцыянальнага комплексу з гасцініцай «Кемпінскі» ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.

Комплекс размесціцца на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. Яго плануецца пабудаваць ў 2013 годзе.

Да канца 2013 года павінен з'явіцца

«высакакласны футбольны стадыён на месцы цяперашняга «Трактара» каля Партызанскага праспекта.

«Гэта павінен быць стадыён на 45 тыс. месцаў. І ён павінен адпавядаць сусветным стандартам», — сказаў Лукашэнка. На стадыёне будуць трыбуны крытага тыпу.

Стадыён «Дынама» застанецца адкрытым, ён будзе рэканструяваны.

На тэрыторыі не будзе гандлёвых аб'ектаў і дабавяцца аб'екты грамадскага харчавання.

Па перыметры стадыёна плануецца пабудаваць залы для некаторых відаў спорту. Таксама будзе абноўлена сістэма асвятлення «Дынама». Вакол стадыёна да 2014 года запланавана будаўніцтва «некалькіх высакакласных гасцініц».

Вакол Мінска намечана таксама пабудаваць

другую кальцавую аўтадарогу, якая злучыць магістральныя напрамкі Масква — Берлін і Вільня — Кіеў.

Віктар Нікіцін паведаміў, што на першым этапе плануецца будаўніцтва паўкола даўжынёй 50 км, якое злучыць абодва магістральныя напрамкі.

Размова ішла таксама аб тым, каб у перспектыве абмежаваць уезд іншагародняга транспарту ў Мінск, каб «разгрузіць насычаны аўтамабільны рух у сталіцы». У выпадку прыняцця такога рашэння трэба будзе ствараць «адпаведную інфраструктуру на ўездзе ў горад», у прыватнасці ствараць аўтамабільныя стаянкі, а таксама забяспечыць у гэтых месцах рух гарадскога транспарту.

У сувязі з тым, што колькасць жыхароў сталіцы імкліва расце, Лукашэнка выказаў меркаванне, што насельніцтва Мінска павінна прырастаць пераважна за кошт гарадоў-спадарожнікаў. У найбліжэйшы час чакаецца стварэнне новых жылых мікрараёнаў у гарадах-спадарожніках.

У 2011 годзе плануецца ўвесці жылы раён у Смалявічах, прапрацоўваецца аналагічны праект для Заслаўя.

Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасць аддаваць пад забудову высокаўрадлівыя ворныя землі. Такія землі могуць быць задзейнічаныя пад будаўніцтва «ў самых выключных мэтах». Беларускі кіраўнік запатрабаваў, каб гарадскія ўлады распрацавалі алгарытм выкарыстання высакаякасных ворных зямель, які быў бы ўнесены ў генеральны план Мінска.

Лукашэнка даручыў таксама разгледзець пытанне аб фарміраванні плана эфектыўнага разгрупавання прамысловых прадпрыемстваў па краіне. Паводле яго слоў, вынесеныя за межы Мінска прадпрыемствы не павінны праз некалькі гадоў зноў апынуцца ў межах горада.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць