Свет22

Навукоўцы рэканструявалі аблічча дзяўчыны, якая памерла 1300 гадоў таму

Дзяўчына нарадзілася недалёка ад Альпаў, імаверна, на поўдні Германіі, і пераехала ў Кембрыджшыр (Брытанія) пасля сямі гадоў. Калі яна прыехала ў Англію, змянілася і яе дыета.

Без аналізу ДНК аўтар рэканструкцыі Х'ю Морысан не мог дакладна вызначыць колер вачэй і валасоў. Фота: Hew Morrison

З дапамогай спецыяльнай тэхналогіі рэканструкцыі навукоўцы змаглі ўзнавіць аблічча дзяўчыны, якая памерла больш за 1300 гадоў таму, піша Бі-бі-сі.

Яе шкілет знойдзены пахаваным на драўляным ложку ў Трампінгтане, Кембрыджшыр (Брытанія), яшчэ ў 2012 годзе.

Доктар Сэм Легет сказала, што, будучы археолагам, яна прывыкла да безаблічных людзей, таму ёй было прыемна бачыць, як выглядала дзяўчына.

Мастак-крыміналіст Х'ю Морысан стварыў рэканструкцыю, выкарыстаўшы даныя аб памеры чэрапа дзяўчыны і асаблівасці еўрапеоіднай расы.

«Яе левае вока было крыху ніжэй, прыкладна на паўсантыметра, чым правае, — гэта было б даволі прыкметна пры жыцці», — сказаў ён.

Новы спецыяльны аналіз костак і зубоў дзяўчыны з VII стагоддзя дапамог больш даведацца пра яе кароткае жыццё.

Яна нарадзілася недалёка ад Альпаў, імаверна, у паўднёвай Германіі, і пераехала ў Кембрыджшыр пасля сямі гадоў.

Калі дзяўчынка прыехала ў Англію, змянілася і яе дыета.

«Цяпер мы ведаем, што ў рацыёне паменшала колькасць бялку, што сведчыць пра тое, што на поўдні Германіі яна ела больш мяса і малочных прадуктаў, чым па прыбыцці ў Трампінгтан», — сказала Легет.

Даследаванне Кембрыджскага ўніверсітэта, апублікаванае ў мінулым годзе, паказала, што англасаксонскія каралі да прыбыцця вікінгаў былі ў асноўным вегетарыянцамі.

Даследчыкі ўжо ведалі з папярэдняга аналізу, што перад смерцю яна пакутавала ад невядомай хваробы.

Легет, якая дапамагала праводзіць ізатопны аналіз у Кембрыджскім універсітэце, пакуль не перайшла на працу ў Эдынбургскі ўніверсітэт, адзначыла:

«Магчыма, ёй было блага, яна прайшла доўгі шлях у зусім незнаёмае месца — нават ежа была іншай — гэта, безумоўна, страшна».

Гэта пахаванне — адно з 18-ці на ложку, выяўленых у Вялікабрытаніі, у той час як залаты крыж з гранатамі паказвае на яго арыстакратычнае або каралеўскае паходжанне і хрысціянскую рэлігію.

У Брытаніі знайшлі толькі пяць такіх крыжоў і з дапамогай яго вызначылі, што дзяўчына належала да арыстакратаў. Фота: University of Cambridge Archaelogical Unit

Легет кажа, што даследаванні еўрапейскіх пахаванняў на ложках сведчаць аб перамяшчэнні невялікай групы маладых жанчын-арыстакратак з горнай мясцовасці ў кантынентальнай Еўропе ў рэгіён Кембрыдж у трэцяй чвэрці VII стагоддзя.

Дзяўчына магла прыбыць у Англію як нявеста ці далучыцца да манаскага ордэна, напрыклад, у суседнім абацтве Элі.

«Яна выдатны прыклад таго, як можна ажывіць мінулае», — кажа Легет.

Чытайце таксама:

У Эквадоры памерла жанчына, якая тыдзень таму «ажыла» падчас уласных хаўтур

У Эстоніі легалізавалі аднаполыя шлюбы

Навукоўцы стварылі першы ў свеце зародак чалавека ў лабараторыі. Як і галоўнае — навошта?

Каментары2

  • Смо
    21.06.2023
    Эти все реконструкции по большей части бред и не отоброжают полного сходства, форму губ, ушей, носа, бровей, был человек круглолиц или нет, человек похудел или поправиля и уже меняется на лицо, а эти штампуют фото как на паспорт.
  • Казік
    21.06.2023
    Ну так і я магу "рэканструяваць". Хай рэканструююць чалавека, у якога ёсць фатаграфіі. Вось тады і паглядзім, наколькі метад працуе

Цяпер чытаюць

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?2

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы14

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу7

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?2

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць