Свет11

У Эквадоры памерла жанчына, якая тыдзень таму «ажыла» падчас уласных хаўтур 

У Эквадоры 76-гадовая Бэла Мантоя памерла праз некалькі дзён пасля таго, як яе знайшлі жывою падчас падрыхтоўкі да пахавання, як піша «Медуза» са спасылкаю на El Universo.

9 чэрвеня Мантою шпіталізавалі з падазрэннем на інсульт і спыненне сэрца. Дактары спрабавалі дапамагчы жанчыне, але яна не рэагавала на рэанімацыйныя мерапрыемствы. У выніку яны канстатавалі яе смерць.

У той жа дзень сваякі завезлі цела жанчыны ў пахавальнае бюро, але падчас падрыхтоўкі да пахавання жанчына пагрукала з труны. Пасля гэтага Мантою зноў адвезлі ў бальніцу. У дачыненні да дактароў пачалі праверку.

16 чэрвеня Мантоя памерла ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі ў бальніцы горада Бабаоё, дзе яе аб'явілі мёртвай у першы раз. Смерць жанчыны пацвердзілі яе сваякі. Паводле паведамлення Міністэрства аховы здароўя краіны, прычына смерці — ішэмічны інсульт.

BBC News са спасылкай на мясцовыя медыя паведамляе, што цела жанчыны ўжо пахавалі на грамадскіх могілках. Цырымоніяй займалася тое ж пахавальнае бюро, якое наладжвала першае пахаванне Мантоі.

Каментары1

  • бабка й касой
    18.06.2023
    відос канечне... як фільм жахаў... нейкія мужыкі ў балаклавах з сінімі пальцамі
    убачыўшы такое нават не меўшы праблем з сэрцам 146 пудоў акачурысся
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах18

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам13

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах18

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць