Грамадства22

27 ліпеня пачнецца суд над былым спартыўным дырэктарам салігорскага «Шахцёра»

Папярэдняе следства па рэзананснай справе аб дамоўных матчах у беларускім футболе скончана, справу перадалі ў суд. Адзіным абвінавачваным па гэтай справе застаўся былы спартыўны дырэктар салігорскага клуба «Шахцёр» Уладзімір Нідэргаус.

Уладзімір Нідэргаус

Уладзімір Нідэргаус абвінавачваецца па ч. 1 і ч. 2 арт. 253 КК Беларусі («Подкуп удзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў або відовішчных камерцыйных конкурсаў»), па якіх можна атрымаць як штраф, так і да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пасяджэнні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Уладзімір Нідэргаус — казахстанскі і расійскі футбаліст, нападаючы нямецкага паходжання. У мінулым вядомы па выступленнях за футбольны клуб «Ротар» (Валгаград), у якім на працягу пяці гадоў быў найлепшым бамбардзірам і лідарам каманды. У 1990-я гады ён нават згуляў адзін матч за зборную Расіі і чатыры — за зборную Казахстана, адкуль ён родам.

Пасля завяршэння прафесійнай гульнявой кар'еры ў 2000 годзе жыў у Германіі, таксама працаваў у Расіі і Казахстане. З 2021 года па студзень 2023 года быў спартыўным дырэктарам салігорскага «Шахцёра».

Каментары2

  • mikola
    21.06.2023
    Zyu by izyu u Germanii ! Jakoga d*jabla pacjagnula na Radzimu ?(USSR)
  • Sandro Mazzoła
    21.06.2023
    Niderhaŭs daŭno viadomy ŭ Raseji i Kazakhstani šachraj u futbolnaj sfiery. Ciapier cikava, ŭ čym jon tut "napryznajecca" i ci zdaść kaho ...

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў16

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС3

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку29

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі16

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць