Свет33

У Польшчы апраўдалі актывістаў, якія дапамагалі мігрантам на мяжы

У Польшчы суд апраўдаў пяцярых актывістаў, якіх абвінавачвалі ў дапамозе мігрантам каля беларускай мяжы, паведамляе Польскае прэс-агенцтва. Расследаванне цягнулася два гады, а пракуратура патрабавала для іх пакарання — год і чатыры месяцы турмы. Сярод абвінавачаных была і беларуска з Падляшша, Эва Мароз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Актывістаў абвінавачвалі ў тым, што яны давалі ежу, вопратку і прытулак мігрантам у лесе, а таксама нібыта дапамагалі ім трапіць у Польшчу. Але суд у Гайнаўцы 8 верасня 2025 года прыйшоў да высновы: доказаў таго, што абвінавачаныя мелі нейкую асабістую ці фінансавую выгаду, няма. Таму іх апраўдалі.

Суд падкрэсліў, што для прызнання такога злачынства абавязкова павінна быць даказана выгада для тых, хто дапамагае, а не толькі для мігрантаў.

Працэс выклікаў вялікі розгалас у краіне. На бок абвінавачаных сталі праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскасці і нават рада адвакатаў, якія адзначалі, што дапамога людзям у цяжкім становішчы — гэта натуральна і сацыяльна прымальна.

Каментары3

  • Час дзеяць
    08.09.2025
    Вось усе кропкі над ў растаўленыя! Трэба і нам нарэшце, як даўно прапаноўвалі, прыкоўваць Ціханоўскую да рэек і спыняць гандаль дыктатара з Эўропай. Больш адгаворак нямашака!
  • Бартош
    08.09.2025
    мігранта трэба накарміць, абагрэць, дапытаць як ён дабраўся сюды, даць штраф і дэпартаваць на радзіму
  • !!!
    09.09.2025
    Wyrok nie jest prawomocny.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць