Усяго патроху1111

Лявон Вольскі змяніў імідж і паказаў новага члена сям’і — шчанюка-таксу ФОТА

Музыка Лявон Вольскі апублікаваў у сацсетках інтрыгоўны допіс усяго з трох слоў: «Новая старонка жыцця». Самыя ўважлівыя пабачылі на фота шчанюка — новы этап у жыцці артыста сапраўды звязаны са з’яўленнем яшчэ аднаго члена сям’і — таксы.

Лявон Вольскі са сваім новым хвастатым сябрам. Фота: фэйсбук артыста

«Сёння шчанюку спаўняецца тры месяцы. Натуральна, калі мы яго ўзялі, жыццё змянілася — мала спім, рана падымаемся, болей часу праводзім на свежым паветры. А яшчэ — прышчэпкі, паходы да ветэрынара, купля ўсяго неабходнага — розныя турботы, якія забіраюць шмат часу, — распавёў «Нашай Ніве» пра новыя абавязкі Лявон Вольскі. — Але ўсё гэта кампенсуецца станоўчым настроем, які прыносіць у жыццё мілы, вясёлы сабака».

Мянушку таксы артыст пакуль трымае ў сакрэце — магчыма, распавядзе шырокай публіцы, як зробяць усе прышчэпкі. Узялі сабаку ў прафесійных заводчыкаў пад Варшавай. Таксы з жорсткай поўсцю — досыць маладая парода, выведзеная для палявання ў халодны час у месцах, дзе трэба прадзірацца праз гушчар там, дзе звычайная такса магла б параніцца. Цэны на такую пароду пачынаюцца ад 400 даляраў.

На фестывалі беларускай музыкі Graj, дзе Вольскі днямі выступаў з «Крамбамбуляй», гледачы заўважылі і перамены ў іміджы лідара гурта — цяпер яго валасы набылі чырвона-ружовае адценне.

Гурт «Крамбамбуля» выступае на фестывалі Graj. Варшава, 5 верасня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»

«Наконт колеру — я ўсім кажу, што нарэшце перастаў фарбаваць валасы, вось і адраслі натуральнага колеру. Акурат пасуюць пад чырвоныя крамбамбульныя нагавіцы», — з гумарам расказвае пра новую фрызуру музыка.

Раней ён радаваў прыхільнікаў рознымі вобразамі — спрабуючы сябе і з дрэдамі, і з самымі разнастайнымі стрыжкамі, то выгольваючы скроні, то зноў вяртаючы рокерскія даўгія пасмы.

Каментары11

  • Глос з над Немна
    08.09.2025
    Такса будзе катоу душыць на панадворку, калi падгадуецца... альбо курэй.
    Выведена у мэтах палявання на звяроу якiя мешкаюць у норах: барсукоу, лiсау... янотападобных 🐕 сабакау. Вось для чаго ёй i патрэбна такая грубая поусць- каб скура зямлёю не забiвалася!
  • Юзік
    08.09.2025
    Лявону трэба мяняць пласцінку, а не імідж. Гэты "гэй-ла-ла-ла-лай" ужо не каціць!
  • Австрияк
    08.09.2025
    Юзік, он на этой пластинке уже может ехать до конца жизни и вряд ли кто то лучшее что придумает. А уж сколько Лявон делает новой музыки так и молодым столько не снилось. Так што Юзік ідзі да Казіка і не дуры галавы

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

Анастасія Шпакоўская заявіла пра смерць гурта Naka

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць