Меркаванні11

«Каб услед за імі маглі пайсці наступнікі». Запавет Юрыя Хадыкі

23 чэрвеня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння навукоўца і палітыка Юрыя Хадыкі, які памёр у 2016 годзе. Пра яго піша ў сваім блогу на «Радыё Свабода» Вінцук Вячорка.

У глухія савецкія часы нас, студэнтаў — сяброў «Беларускай майстроўні», уразіла пагалоска, што ў Акадэміі навук доктар фізіка-матэматычных (!) навук Юры Хадыка чытае лекцыі пра старабеларускае мастацтва і хрысціянскую культуру Еўропы.

Гэта былі незабыўныя глыткі свежага паветра — калі сапраўдныя, а не дзьмутыя эстэтычныя вяршыні сцвярджаліся дакладнай аргументацыяй.

Музей старажытнабеларускае культуры, які ён разам з аднадумцамі ствараў і размяшчэння якога ў Акадэміі навук дамогся, — наагул нешта фантастычнае для тае пары: прастора сапраўднай беларускай культуры, самабытнай і еўрапейскай, увайшоўшы ў якую, людзі ўмомант пазбаўляліся савецка-імперскага шалупіння ў галаве і ўсведамлялі сябе носьбітамі выдатнае традыцыі.

Юрый Хадыка. 1976 год

І ў палітыцы Юры Віктаравіч прапаноўваў рашэнні з навуковай дакладнасцю, доказы апанентаў выслухоўваў добрасумленна і аргументаваў добразычліва. І наагул быў увасабленнем інтэлігентнасці, адкрытасці, чалавечнасці. Ягоным усячасным прынцыпам было «хто не вораг, той можа стаць саюзнікам», ён быў маторам кааліцыйных паразуменняў дэмакратычных сілаў, бо па-навуковаму разумеў: скансалідаваную дыктатуру адолець можна толькі разам.

Як фізік ён цалкам усведамляў маштаб Чарнобыльскай катастрофы.

Таму і арганізоўваў навуковыя канферэнцыі, незалежныя экспертызы наступстваў Чарнобыля, але не абмяжоўваўся толькі навуковымі метадамі барацьбы за праўду і ратаванне народу, а шмат гадоў быў нязменным арганізатарам «Чарнобыльскага шляху».

Юрый Хадыка ў СІЗА на Валадарцы ў маі 1996 года. Фота з газеты «Свабода»

І гатовы быў ахвяраваць сабою, як падчас галадавання 1996 года, калі яго пасля «Шляху», які стаў і акцыяй пратэсту супраць знішчэння незалежнасці Беларусі, кінулі ў вязніцу.

Гэты ўчынак цалкам адпавядаў ягонаму бачанню місіі адказных беларусаў і складанасці задачы, якая стаяла перад імі.

У 1989 годзе, калі толькі пачынаўся масавы рух за незалежнасць, выступаючы на 40-тысячным мітынгу БНФ на стадыёне «Дынама», Юры Віктаравіч згадаў ВКЛаўскую лёгкую кавалерыю, ваяры якой ахвяраваліся, запаўняючы сваімі целамі варожыя равы-пасткі, каб услед за імі — літаральна па іх — маглі пайсці ў атаку наступнікі.

Сёння яму было б 85. Некалі на будынку Інстытута фізікі Акадэміі навук, дзе быў Хадыкаў кабінет, ператвораны з канца 1980-х у штаб-кватэру БНФ, з'явіцца памятны знак у гонар аднаго з тытанаў новага Беларускага Адраджэння.

Каментары1

  • Вечная памяць сп. Хадыку!
    24.06.2023
    Пашукайце, спадарове, выказваньне Віктара Бабарыкі наконт Хадыкі ды Менскіх праспэктаў...

    Так бы мовіць, для агульнага разьвіцьця расейскамоўных "тожабеларусаў".

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд13

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд13

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць