Усяго патроху22

Сёння ў каталікоў пачаўся Адвэнт

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 29 лістапада. Адвэнт працягваецца да 24 снежня, калі адзначаецца Вігілія Божага Нараджэння.

Гэты перыяд дзеліцца на дзве часткі: дні да 16 снежня з’яўляюцца часам радаснага чакання паўторнага прыйсця Хрыста на сканчэнне свету. З 17 да 24 снежня працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая святкуецца 25 снежня.

У Адвэнт увесь Касцёл, якім з’яўляецца Народ Божы, радасна, у малітве і засяроджанні чакае прыходу Збаўцы. У гэты час не адбываюцца гучныя забавы. Вернікі таксама заахвочваюцца да ўстрымання ад дрэнных звычак і, безумоўна, да працы над сабою. Практыкуецца ўзяцце пастановаў на гэты час. Характар адрачэнняў кожны вызначае для сябе асабіста або па парадзе святара. Усё гэта робіцца дзеля навяртання і лепшага перажывання радаснай весткі — Божага Нараджэння.

Малітоўныя практыкі — безумоўная частка Адвэнту. Вельмі прыгожай з’яўляецца традыцыя ўдзелу ў раратніх святых Імшах, якія адбываюцца на досвітку і цэлебруюцца ў гонар Божай Маці. Падчас гэтых літургій, якія распачынаюцца пры згашаным святле і запаленых свечках, гучыць спеў‑малітва: «Свет наш абмыйце, чыстыя росы, Збаўцу святога дайце, Нябёсы». Абавязкам кожнага верніка з’яўляецца таксама ўдзел у парафіяльных адвэнтавых рэкалекцыях.

«Гэта чарговы Адвэнт у жыцці кожнага чалавека, за якім ідзе Божае Нараджэнне, — адзначае Мітрапаліт Кандрусевіч у сёлетнім пасланні на Адвэнт. — Занепакоеныя складанай сітуацыяй сучаснага чалавека, мы ізноў пытаемся, што чыніць, каб не размінуцца з надыходзячым Панам? Святы Ян Хрысціцель адказвае: навяртайцеся. А гэта азначае: ідзіце ў пустыню свайго духоўнага жыцця, каб, знаходзячыся здалёк ад гоману сучаснага свету, пачуць Таго, які жыве ў нас, і вызваліцца ад гоману знешняга і ўнутранага, які значна больш грозны, бо заглушае чалавечае сумленне».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць