Страляніну ў кішынёўскім аэрапорце адкрыў грамадзянін Таджыкістана — улады Малдовы
Страляніну ў аэрапорце Кішынёва, у выніку якой загінулі два чалавекі, адкрыў 43-гадовы грамадзянін Таджыкістана, як паведаміў прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан.

«Яму забаранілі ўезд у Малдову з меркаванняў бяспекі. Падчас суправаджэння ў стэрыльную зону для вяртання назад ён застрэліў памежніка і супрацоўніка службы бяспекі аэрапорта з пісталета, скрадзенага ў супрацоўніка памежнай паліцыі», — напісаў малдаўскі прэм'ер.
Пасля таго малдаўскія спецслужбы правялі штурм памяшкання ў аэрапорце Кішынёва, у якім забарыкадаваўся мужчына, у выніку зламыснік быў затрыманы і «абясшкоджаны». У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу аб арганізацыі тэракта.
Персанал і пасажыраў аэрапорта з будынка эвакуявалі, у сувязі з інцыдэнтам у аэрапорце затрымліваюцца рэйсы.
Каментары