Грамадства88

«Памежнік сказаў, што я магу вярнуцца да 31 ліпеня, але ўсё пайшло не так». Беларуса з працягнутай візай не пускалі ў Польшчу

Эпідэмічны стан у Польшчы адмянілі з 1 ліпеня. Гэта значыць, што па працягнутых праз пандэмію дакументах можна легальна знаходзіцца ў Польшчы яшчэ месяц, а потым — усё. Але ці можна перасякаць мяжу ў гэты «пераходны» месяц, дагэтуль было няясна: наўпрост гэта не пазначана, а трактаваць можна як заўгодна. Тэлеграм-канал Dzik Pic знайшоў беларуса, які днямі прарабіў гэты шлях, хоць і не без прыгод.

Фота ілюстрацыйнае

«Працоўны ДНЖ я павінен атрымаць літаральна вось-вось, мая «карта побыту» ў працэсе вырабу. Але забраць яе я да адпачынку не паспеў і паляцеў у Турцыю з працягнутай візай.

Прычым, калі я вылятаў з Польшчы, спытаў у памежніка, ці не будзе праблем? Той сказаў, што я магу вярнуцца з гэтай візай у Польшчу да 31 ліпеня.

Але далей усё пайшло не так.

Пазаўчора наступіў дзень вылету, і мяне проста не пусцілі на самалёт Pegasus з Турцыі ў Гданьск. Кажуць, тэрмін візы мінуў, і мы такіх не бяром на борт.

У выніку білет згарэў, а я купіў найбліжэйшы квіток да Мінска і зняў нумар на суткі.

«Белавія» да Мінска абышлася мне ў 550 еўра, плюс гатэль дзесьці 120 еўра і ўсялякія выдаткі накшталт таксі яшчэ зверху. Але і ў Мінску мяне не пусцілі ў аўтобус Intercars да Варшавы. Прычыны тыя ж: віза скончылася.

Але надзеі я не губляў і паспрабаваў трапіць у Польшчу іншым шляхам: даехаў на цягніку да Брэста, а адтуль папрасіў знаёмых на машыне адвезці мяне ў Варшаву. Кажуць, можна пад'ехаць проста да чаргі на мяжы і папрасіцца, каб правезлі за грошы — большасць так едзе да Бельска-Бялы на закупы.

Як я зразумеў, авіякампаніі глядзяць толькі візу, а не ў закон. А аўтобусныя кампаніі расказалі кіроўцам толькі пра закон аб адмене эпідэмічнага стану з 1 ліпеня, а пра тое, што візы дзейнічаюць яшчэ 30 дзён, забыліся.

Толькі польскія памежнікі ў курсе сітуацыі: сказалі, што да канца месяца можна ездзіць спакойна, але нагадалі, што мне трэба атрымаць «побыт» да канца месяца.

Так што калі вам трэба перасекчы мяжу з працягнутай візай, то лепш рабіць гэта праз пункт пропуску ў Брэсце: там лягчэй за ўсё знайсці каго-небудзь да Польшчы, бо з Мінска ўсе едуць праз Літву.

Я спрабую ставіцца да гэтага па-філасофску: у цэлым усе жывыя і здаровыя, але грошы за авіяквіток буду спрабаваць вярнуць у авіякампаніі», — расказаў беларус.

Каментары8

  • Вадзім
    05.07.2023
    Аўтобусныя кампаніі з падоўжанымі візамі і так не бралі. Экалайнс ніколі не браў з Беларусі, а на пачатку нават адмаўляў у пасадцы ў Варшаве. Мінсктранс апошні год таксама ў Беларусі з падоўжанымі візамі не садзіў. У Беларусь - без праблем.

    Ну а авіякампаніі заўсёды глядзелі толькі на візу.
  • Вадзім
    05.07.2023
    І, дарэчы, побыт неабавязкова атрымліваць да канца месяца. З моманту падачы на побыт да моманту атрымання карты вы ў Польшчы можаце знаходзіцца легальна, нават калі візы няма. А вось каб мяжу перасякаць - патрэбен побыт
  • Вадзім
    05.07.2023
    Загаловак толькі рэальна дурны. Не пускалі не ў Польшчу, а на самалёт і ў аўтобус. А то я ўжо падумаў што нешта зьмянілася. А тут не, усё як і было апошнія гады

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі24

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу57

Грамадствадапоўнена57

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць