Адбылася ўцечка персанальных звестак з інтэрнэт-крамы buslik.by
Як паведамілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак, у выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы ТАА «ДПМ» былі выкрадзеныя, а затым распаўсюджаныя даныя больш за 220 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы buslik.by.

На продаж выставілі базу даных, якая ўтрымлівае імёны карыстальнікаў, нумары іх мабільных тэлефонаў і адрасы электроннай пошты.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары