Аўто44

«Аўтамабільныя страхоўкі пацягнулі на 250 еўра». Беларусы паехалі ў адпачынак у Чарнагорыю і ўляцелі ў капеечку

Пасля таго, як з 1 чэрвеня перасталі дзейнічаць «Зялёныя карты», беларускія аўтааматары сутыкнуліся з шэрагам праблем пры афармленні поліса. 

Ілюстрацыйны здымак. Ціват, Чарнагорыя. Фота: AP / Risto Bozovic

Беларускія страхавыя кампаніі перасталі афармляць «Зялёныя карты» з 17 мая. Таму ўжо паўтара месяца беларускім аўтамабілістам даводзіцца страхаваць свой транспарт у замежных страхавых кампаніях, перш за ўсё ў Літве і Польшчы.

Гэта хоць і не вельмі зручна, але з фінансавага пункту гледжання ніякіх дадатковых выдаткаў не нясе. Прынамсі, пакуль вы не збіраецеся ехаць у Сербію, Чарнагорыю і іншыя краіны Балканскай паўвыспы, якія не ўваходзяць у ЕС.

Рэч у тым, што «Зялёная карта», якую выпісвалі беларускія страхавыя кампаніі, хоць пачаткова і была даражэйшай за тую, што можна набыць у Еўропе, дзейнічала ва ўсіх краінах Еўропы. Таму, маючы на руках такі поліс, аўтааматар мог даехаць з ім хоць да Албаніі.

Еўрапейскія полісы, якія па змоўчванні купляюць беларусы, не распаўсюджваюцца на такія краіны, як Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Сербія і Чарнагорыя.

Беларусы, якія падзяліліся сваёй гісторыяй, сутыкнуліся з незапланаванымі выдаткамі на страхоўку, калі ехалі ў Чарнагорыю праз Сербію.

«На венгерска-сербскай мяжы мы даведаліся, што, каб трапіць у Сербію, нам трэба спачатку набыць асобную страхоўку. Яе кошт нас прывёў у шок», — прызнаецца суразмоўца.

За поліс на 30 дзён на легкавы аўтамабіль беларусам давялося заплаціць 195 еўра.

«На граніцы нам паведамілі, што такія цэны на страхоўку прымяняюць толькі ў дачыненні да аўто на беларускай і расійскай рэгістрацыі. Маўляў, так страхавыя кампаніі адрэагавалі на навіну пра тое, што беларусы і расіяне не могуць больш выпісваць полісы ў сябе», — кажа суразмоўца.

Пасля праезду Сербіі беларусам давялося застрахаваць аўтамабіль на ўездзе ў Чарнагорыю. Там самы танны поліс каштаваў усяго 20 еўра.

Агулам толькі на страхавыя полісы, каб дабрацца з Беларусі ў Чарнагорыю, у беларускіх падарожнікаў сышло 252 еўра. Для параўнання, беларуская «Зялёная карта», з якой можна было праехаць праз усе вышэй апісаныя краіны, каштавала 30 еўра на 15 дзён і 50 еўра на месяц.

Чытаце таксама:

Беларусы змогуць выкарыстоўваць «Зялёную карту» і пасля 30 чэрвеня. Але толькі для паездак у Расію

«Добры варыянт паляцець на Кіпр — набыць квіток ад 70 да 100 еўра». Як правесці адпачынак на Міжземным моры і не пайсці з торбай

Дзе беларусы плануюць адпачываць? Дзяржаўныя сацыёлагі ў топе замежных кірункаў называюць Піцер, Маскву і Крым

Каментары4

  • Жвір
    14.07.2023
    Гэта што, Ціват на фотцы ? А я сказаў бы, што гэта не Ціват, і во гэтая во знаёмая царква на высьпе... Гэта іншае месца ў Чарнагорыі...
  • Чаркашкварка
    14.07.2023
    Скажуць дзякуй вусатай пуцiнскай шкуры!
  • Жвір
    15.07.2023
    А можа гэта й не Пераст, бо там царква Св. Міколы, што на высьпе, мела купалападобныя дахі. Там, на ўзьбярэжжах Каторскай затокі, усе мястэчкі падобныя. Пазытыўная краіна, Чарнагорыя, амаль усю праехаў, паўсюль усё падабалася. Гэта той самы выпадак, калі хочацца вяртацца яшчэ й яшчэ...

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць