Грамадства55

У Беластоку сёння ўрачыста адкрылі сквер Вольнай Беларусі ФОТЫ

14 ліпеня ў Беластоку з удзелам Святланы Ціханоўскай і кіраўніцтва горада адбылося ўрачыстае адкрыццё сквера Вольнай Беларусі, які нядаўна стварылі каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь. Зараз назва гэтага сквера мае фігураваць у афіцыйным адрасе консульства.

Святлана Ціханоўская прыехала на ўрачыстае адкрыццё сквера Вольнай Беларусі з партрэтам зняволенага мужа Сяргея Ціханоўскага.

Святлану Ціханоўскую на ўрачыстасці назвалі прэзідэнткай вольнай Беларусі. На фота яна з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Разам з Ціханоўскай прыехалі на ўрачыстасць і члены Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сярод іх быў і Павел Латушка, які ў пачатку сваёй дыпламатычнай кар’еры быў, дарэчы, кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі ў Беластоку.

Выступае Святлана Ціханоўская

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам Беластока за тое, што яны ўхвалілі рашэнне аб з'яўленні ў Беластоку сквера Вольнай Беларусі. Гэта праява салідарнасці з Беларуссю, сказала Ціханоўская. Дэмакратычная лідарка адзначыла, што надыдзе час, калі беларусы Падляшша будуць жыць разам, калі Беларусь стане часткай Еўрапейскага саюза.

Сімвалічнае адкрыццё сквера
Святлана Ціханоўская з Тадэвушам Трускаляскім

Прэзідэнт Беластока казаў на ўрачыстасці, што зараз беларускае консульства мусіць пазначаць на сваёй карэспандэнцыі адрас, у назве якога ёсць Вольная Беларусь. У скверы толькі адзін будынак, і гэта беларускае консульства. Зʼяўленне сквера Вольнай Беларусі — сімвал таго, што палякі не забыліся пра паняволеных беларусаў, як падкрэсліў Трускаляскі.

Шыльда беларускага консульства
На адкрыццё сквера сабраліся мясцовыя беларусы

Каментары5

  • Лол
    14.07.2023
    Дык а дзе там уласна сквер? Туі ўздоўж плота амбасады не ў лік, інакш кожную вуліцу ў прыватным сектары Беластока можна скверам лічыць.
  • Пінская шляхта
    14.07.2023
    Адкрылі а на злачынства заплюшчылі. Цікава, Васкрасенскаму калі шаптала таксама трымала партрэцік? Можа яшчэ кожнаму хто ўязджае ў ЕС з чырвона-зялёным нумарком будзе таксама партрэцік дарыць? (з.ы. іх ужо развялося ў Польшчы між іншым больш чым украінскіх нумароў)
  • Неябацька
    15.07.2023
    міжнародны фронт змагання за Вольную Беларусь, ну можа гэта лепшае дасягненне, чым тайны продаж 70% лясного масiву лагойскага района арабам? Як лiчыце?

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць