Свята да стагоддзя выхаду паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» правядуць у Мінску і Альбуці
У нядзелю, 23 ліпеня, музей Якуба Коласа запрашае на свята, прымеркаванае да стагоддзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
А 10-й гадзіне ў Доме-музеі паэта адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». За 100-годдзе свайго існавання гэта 20-е перавыданне знакамітага твора, аднаго з найлепшых здабыткаў духоўнай спадчыны беларусаў. Кожнае новае пакаленне адкрывае ў «Новая зямлі» штосьці сваё, раней належным чынам не ацэненае, піша Reform.by.

Святкаванне ў нядзелю распачнуць у Мінску, а завершаць на Стаўбцоўшчыне.
Праграма мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»,
23 ліпеня (нядзеля) у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5):
- 10:00 — 12:00 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»;
- 10:00 — 10:30 — прывітальныя словы ганаровых гасцей свята;
- 10:30 — 11:30 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы «Новая зямля»;
- 11:30 — 12:00 — кава-паўза;
- 12:20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну;
- 14:00 — г. Стоўбцы, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу;
- 14:30 — экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла «Мікалаеўшчына»;
- 15:00 — «З народнага скарбу душы самабытнай» — рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў на сядзібе Альбуць;
- 18:00 — ад’езд у Мінск;
24 ліпеня (панядзелак) у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (Мінск, вул. Акадэмічная, 5):
10:00 — дыялогавая пляцоўка аб праектах у межах заключаных дамоў аб супрацоўніцтве.
Цана — 10 рублёў. Запісвайцеся на ўдзел па нумары 8 (017) 270 17 02.
Дата — 23 ліпеня.
Час: 10:00 — пачатак, 12:20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну.
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск.
Каментары