Грамадства1313

Літва можа спыніць аўтобусныя зносіны з Беларуссю

Міністэрства транспарту Літвы разглядае пытанне рызыкі аўтобусных пасажырскіх зносін з Беларуссю. У выпадку, калі Дэпартамент пацвердзіць небяспеку, пасажырскае транспартаванне могуць скараціць або ўвогуле скасаваць, піша рэсурс tv3.lt.

Фота ілюстрацыйнае

У Літве Дэпартамент дзяржбяспекі раней неаднаразова казаў, што грамадзянам краіны лепей адмовіцца ад паездак у Беларусь. Дэпартамент прыводзіў прыклады прымусу да супрацы грамадзян Літвы з беларускімі спецслужбоўцамі. У сувязі з гэтым Міністэрства транспарту разглядае пытанне рызыкі пасажырскага транспартавання. Уздымаецца пытанне, каб скасаваць маршруты ў Беларусь.

Цяпер паміж Беларуссю і Літвой ёсць 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, іх здзяйсняюць 11 літоўскіх і 22 беларускія транспартныя кампаніі.

«Я не ведаю, колькі едзе грамадзян Літвы, але, наколькі мы камунікавалі з транспартнікамі, аўтобусамі едзе шмат беларусаў, у якіх няма іншага варыянта вярнуцца з Еўропы. Так як яны працуюць і ў Літве, і ў іншых краінах Еўрасаюза, ім трэба вяртацца. Самалётаў больш няма, вяртацца спрабуюць аўтатранспартам. У Вільню яны ляцяць самалётам, а з Вільні ў Беларусь — аўтобусам. Там беларусы», — гаворыць прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскага транспарту Гінтарас Накуціс.

Прадстаўнік асацыяцыі таксама адзначае, што цяпер на пасажырскае транспартаванне існуе высокі попыт, таму, на ягоную думку, скасоўваць рэйсы не варта.

Ён падкрэсліў, што аўтобусы, якія курсуюць паміж Беларуссю і Літвой, звычайна запоўненыя.

Каментары13

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    26.07.2023
    Разоў 5 ездзіў у Вільню на аўтобусе "Пастовіс-Вільнюс"... Ад'язджаў з Паставаў а 7;30, звычайна, з 2-3 пасажырамі (разам са мной). Я ўжо баяўся, што яго могуць нават закрыць! Ды, дзе там! Заязджае ў Нарач -- 3 пасажыры дадалося, заязджае ў Свір -- 5 пасажыраў плюс, потым -- Міхалішкі, Вароны... Поўны аўтобус, і ўжо некаторыя стаяць! Назад можна купіць білет і за беларускія рублі, проста трэба дамовіцца з кіроўцам. Уражвае тое, як пачне лавіць беларуская мабільная свувязь, дык шмат хто з былых выехаўшых беларусаў пачынае званіць сваякам у Беларусь прамаўляючы польска-рускай трасянкай. Тыпу таго -- мы ўжо не калгаснікі!
    І як я даведаўся пазней Пастовіс-Вільнюс -- самы прыбытковы маршрут пастаўскай аўтабазы. А цяпер, калі не памыляюся, гэта ўжо -- участак глыбоцкай аўтабазы...
  • mikola
    26.07.2023
    Hoczuc spynic ? Nihai spynjaiuc. Tolki skada ludzei ale mazliva nikomu geta Litva ni patrebna !
  • Счетчик Швондеров
    26.07.2023
    Бобр, а зачем дураку что-что объяснять, если он даже не помнит после чего и чьих действий отменили авиасообщение, ввели секторальные санкции и закрыли часть переходов. У дурака всегда будет виноват кто-то другой, но только не тот, кто начал репрессии, миграционный кризис, войну и продолжает это делать и сейчас. А бобр предлагает за совершенные преступления поощрить лукашенко и путина. Браво, несите Шнобеля в студию!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць