Здарэнні33

Мядзведзі дабраліся да Мінска: сям'ю заўважылі пад Ждановічамі

У сеціве з'явілася відэа з вячэрняй прагулкі мядзведзяў па вёсцы Ганалес Ждановіцкага сельсавета.

Тое, што там мясцовыя жыхары пазнаёміліся з ляснымі насельнікамі, пацвердзіў старшыня садовага таварыства «Адпачынак» Мікалай Смірноў, піша выданне «Прысталічча».

Па словах Смірнова, каля ЖК «Пірс» недалёка ад кафэ «Бронгал» мама з двума медзведзянятамі купаліся ў раўчуку, што працякае побач.

— На жаль, здымкаў зрабіць не ўдалося — спалохаліся. А вось сёння, 2 жніўня, калі я ехаў у Мінск са Ждановічаў, заўважыў, як вялікі мядзведзь перабягаў дарогу ў процілеглы бок ад ручая, бліжэй да запраўкі. Вырашыў прайсціся лесам, але нікога не заспеў там. Апошнім часам насельнікі лесу ўсё часцей сталі прыходзіць да людзей, — адзначыў Мікалай Смірноў.

Ён кажа, што жывёлам падабаецца чыстая, прыбраная тэрыторыя.

Каментары3

  • мишка
    03.08.2023
    "Ён кажа, што жывёлам падабаецца чыстая, прыбраная тэрыторыя."

    как и Смирнову
  • Cамотны вандроўнік
    03.08.2023
    Ён кажа, што жывёлам падабаецца чыстая, прыбраная тэрыторыя.

    Як ні дзіўна, гэтую тэрыторыю пад назовам Рэспубліка Беларусь, упадабалі таксама і рускія! І прычына тая ж -- тут чыста!!!  Пачынаецца масавае засяленне названай тэрыторыі не толькі вядзьмедзямі але рускімі. Некаторыя прадпрымальныя асобы вядуць блогі -- "помогу переехать в Белоруссію".
  • Žvir
    03.08.2023
    Liudzi ūsie liasy dy reki začyścili, voś i bryduć miadzviedzi na Ždany...

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы6

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць