Здарэнні22

У Калінкавічах 20-гадовая дзяўчына загінула, прымаючы душ

Дзяўчына жыла ў здымнай кватэры. Суседзі паверхам ніжэй паведамілі ўласніку, што кватарантка іх затапіла. Ён паспрабаваў трапіць у кватэру, але яму не адчынілі. Мужчына звярнуўся ў міліцыю, піша sb.by.

Фота: Bobrlife.ru

Калі дзверы адчынілі, у ванным пакоі знайшлі цела 20-гадовай дзяўчыны з тэрмічнымі пашкоджаннямі скуры (электраметкамі) на руцэ і назе.

Дзяўчына прымала душ у момант, калі працавала пральная машына. 

Спецыялісты агледзелі кватэру і ванны пакой, у якім адбылася трагедыя. Высветлілася, што там зроблена двухпровадная электраправодка, а чыгунная ванна не далучаная да дадатковай сістэмы ўраўнавання патэнцыялаў. Плюс да ўсяго ў павярховым электрашчытку не была ўстаноўлена прылада ахоўнага адключэння.

Пральная машына падключалася ў двухполюсную разетку без зазямлення.

Трагедыі можна было пазбегнуць, адзначаюць эксперты, калі б пральная машына была падключаная ў трохпровадную электрасетку.

У дамах са старой праводкай і там, дзе няма электрабяспекі, спецыялісты не рэкамендуюць прымаць душ або ванну, калі працуе пральная машына.

Каментары2

  • жэўжык
    11.08.2023
    Уласніка за небяспечную электраправодку пасадзяць ці не?
  • Аматар
    11.08.2023
    Проста неабходна каб было узо, і абавязкова каб было падключана ў адно усе электрапрыборы праз чацьвёрты праваднік( 1 праваднік - фаза, 2- праваднік PE правадник, 3 праваднік - N зазямленне, і 4 праваднік што звязвае усе падключаемыя электрапрыборы)

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць