Як расказалі ў МНС, увечары 10 жніўня ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што патрабуецца дапамога ў спуску з вышыні мужчыны паблізу вёскі Кальнікі Смалявіцкага раёна.

«Мужчына, знаходзячыся на лецішчы, залез на слуп ліній электраперадач, заблытаўшыся ў правадах, павіс на слупе, а самастойна спусціцца не змог. Каб спусціць чалавека на зямлю, выкарыстоўвалі аўтадрабіны», — адзначылі ў ведамстве.
Урэшце супрацоўнікі МНС знялі мужчыну з вышыні 7 метраў. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі выратаваны быў дастаўлены ў бальніцу.
Каментары