Улада11

«Галіна Ярашэвіч? Звольнілі? А кім яна ў нас працавала?»

Баранавіцкая паліклініка спыніла кантракт з адной з заснавальніц Хрысціянскай дэмакратыі.

Баранавіцкая паліклініка спыніла кантракт з адной з заснавальніц Хрысціянскай дэмакратыі. Жанчына адпрацавала ва ўстанове амаль сем гадоў і не мела заўваг.

Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў у аргкамітэце Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ад самага пачатку. Яна пенсіянерка, але апошнія амаль сем гадоў працавала ў цэнтральнай паліклініцы горада мастаком па знешняй рэкламе. «У анкеце, якую я запаўняла для падачы ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі БХД, заўсёды пазначала, што я пенсіянерка. А нядаўна, калі зноў спатрэбілася запаўняць анкету, напісала, што працую, і пазначыла месца», — расказала спадарыня Галіна.

Перад гэтым з ёй быў працягнуты кантракт яшчэ на год.

«Раней мяне хвалілі, начальства ўвесь час казала, што задаволенае маёй працай», — кажа жанчына.

20 лістапада яе выклікалі да кіраўніцтва і прапанавалі выконваць абавязкі санітаркі — прыбіраць памяшканні, даглядаць хворых. Па яе словах, ёй патлумачылі такія змены наступным чынам: нібыта Галіна Андрэеўна стала парушае дысцыпліну, у працоўны час — хадзіць у краму, а значыць, мае багата вольнага часу на абавязкі санітаркі. Галіна Ярашэвіч фармальна адносілася да штату санітараў, але на справе займалася мастацкім афармленнем. Прапанову кіраўніцтва яна расцаніла, як пагаршэнне ўмоваў працы і вырашыла сысці. Адказ не прымусіў сябе чакаць — за 25 дзён да заканчэння тэрміна кантракта актывістку БХД звольнілі. «Я збіраюся высветліць, ці было законным датэрміновае спыненне кантракту і ці магу я разлічваць на кампенсацыю», — сказала Г. Ярашэвіч.

«Галіна Ярашэвіч? Звольнілі? А кім яна ў нас працавала?» — пытаннямі на пытанне адрэагаваў галоўны ўрач цэнтральнай баранавіцкай паліклінікі Аляксандр Сцяцко, чый подпіс стаіць на паведамленні пра працяг кантракту з Галінай Андрэеўнай.

* * *

Галіна Андрэеўна Ярашэвіч нарадзілася 22 студзеня 1948 г. у Клецку. Самадзейны кампазітар і мастак. У 2003 г. выйшаў дыск «Ларысіна танга» з песнямі ў выкананні Г. Ярашэвіч на вершы Л. Геніюш, Я. Янішчыц, А. Пашкевіча, А. Белага, А. Корнева.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць