Грамадства33

У Гомелі сталі штрафаваць за вераб’ёў, якіх «утрымліваюць» у крамах

Адміністрацыю гомельскага гіпермаркета ўжо не першы раз аштрафавалі за птушак, якія лётаюць пад ягоным дахам, паведамляе выданне «Штодзень».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Mihir Joshi / vecteezy.com

Пад вельмі высокімі столямі гіпермаркетаў часам можна пабачыць вераб’ёў ці нават галубоў. Яны звычайна без праблем трапляюць пад скляпенні вялікіх будынкаў і вельмі камфортна там сябе адчуваюць.

У гомельскім гіпермаркеце на вуліцы Гагарына вераб'і адчувалі сябе зусім раскошна. Ужо некалькі гадоў у сацсетках рэгулярна з’яўляюцца відэа, дзе птушкі раз-пораз ласуюцца свежай гароднінай, ягадамі і крадуць час ад часу ў краме арэхі або крупы.

Гэтымі днямі хтосьці з пакупнікоў напісаў у санстанцыю скаргу на птушак, якіх «утрымліваюць у гіпермаркеце».

У адказ на гэта з мэтай «ліквідаваць парушэнне санітарных нормаў і правілаў» супрацоўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама разам з супрацоўнікамі Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі «правялі наглядныя мерапрыемствы» і сапраўды «выявілі там факт утрымання птушак».

У справаздачы чыноўнікаў аб праведзенай працы адзначана, што птушак, якія «былі ў краме на ўтрыманні», «злавілі і адпусцілі ў натуральнае асяроддзе пражывання». 

Пры гэтым на адміністрацыю гіпермаркета завялі справу паводле адміністрацыйнага артыкула 17.5 (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў), штраф паводле якога прадугледжаны да 30 базавых велічынь, то-бок 1 110 беларускіх рублёў.

Праўда, зусім выгнаць птушак з такіх будынкаў складана, а адміністрацыю гэтага самага гіпермаркета нядаўна ўжо штрафавалі за гэтых самых вераб’ёў. Ці змогуць яны даць рады праблеме ў будучыні — пакажа час.

Каментары3

  • Правдоруб
    16.08.2023
    Неабыякавыя пакупники-биларусики воюют с теми, с кем не страшно - магазинами и птицами!)
    Что стало с людьми?...
    Были же люди как люди, но постепенно превратились в быдло.
  • Ідэя!
    16.08.2023
    Праблему можна вырашыць, калі пасяліць у гіпермаркеце катоў, абсталяваўшы для іх спальныя месцы і назіральныя пункты непасрэдна каля месцаў гнездавання птушак, гэтых нахабных расхіціцялей капіталістычнай уласнасці.

    Калі не спрацуе з коцікамі, можна падсяліць у гіпер драпежных птушак, якіх баяцца вераб'іныя. Паветраныя баталіі з удзелам катоў, вераб'ёў і каршукоў абавязкова прыцягнуць пакупнікоў.
  • Бобр
    16.08.2023
    Ідэя!, Неабыякавые покупатели станут жаловаться на трупы воробьев оставленные котами

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць