Наваполацкага прадпрымальніка арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму»
Суддзя суда горада Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара, індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Жыхарава, паведаміла «Віцебская вясна».

Згодна з пратаколам, «правапарушальнік» размясціў і захоўваў на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы Youtube.com спасылкі на каналы NEXTA Live, Belsat NEWS, Euroradio Live, «Рэальная Беларусь», «Краіна для жыцця». Гэтыя каналы ў розныя часы былі ўключаныя ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
На судовым пасяджэнні Жыхараў віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што ён не ведаў пра тое, што каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Аднак гэтая акалічнасць не паўплывала на суддзю, якая палічыла, што Аляксандр здзейсніў правапарушэнне паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Зыходзячы з гэтага, Сняжана Калінічэнка пастанавіла арыштаваць мужчыну на 15 сутак.
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Каментары