Усяго патроху

У Ганцавічах дзятва папалявала на зубра

Не паспелі ў Ганцавічах паставіць да абласных «Дажынак» бетонную скульптуру зубра, як яе давялося ўжо і рэстаўраваць. Бо на бетонную жывёліну, як піша «Ганцавіцкі час», «з камянямі і палкамі, як у дагістарычныя часы падчас палявання», накінуліся мясцовыя дзеці.

Фота Ганны Зянько

Як толькі новая інсталяцыя 18 жніўня з'явілася на п'едэстале, то яна прыцягнула ўвагу дзяцей. Зубра тут жа абляпілі з усіх бакоў. Хтосьці фатаграфаваўся, хтосьці спрабаваў залезці на спіну.

Іншыя ж вырашылі папаляваць на бетоннага звера і накінуліся на яго з камянямі і палкамі, спрабуючы на трываласць. Паваліць не павалілі, але «шкуру папсавалі».

Фота Ганны Зянько

«Я бачыў, як адзін падшыванец залез і стукнуў зубра каменем па рогу. Але рог не зламаўся. На яго накрычалі, ён выкінуў камень і ўцёк», — расказаў адзін з хлопцаў, які гуляў у двары побач з інсталяцыяй.

Наступствы палявання на зубра давялося ліквідаваць мастакам-афарміцелям сектара культуры райвыканкама. У панядзелак з раніцы яны прыйшлі на вуліцу Заслонава, дзе стаіць скульптура, каб падлатаць і пафарбаваць пашкоджанні на інсталяцыі.

Фота: Савецкае Палессе

Копія вядомай гіганцкай скульптуры зубра, усталяванай ля трасы М1 на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей, з'явілася на ганцавіцкай вуліцы Заслонава. Яе падрыхтавалі да абласных «Дажынак», якія запланаваныя ў раёне на 9 верасня.

У адрозненне ад металічнага арыгінала, ганцавіцкі зубр выраблены з бетону і важыць ажно 10 тон. Вышынёй ён у тры метры, а ў даўжыню дасягае чатырох метраў.

Усталяваную на п'едэстал інсталяцыю пафарбавалі (спатрэбілася каля 20 л фарбы цёмна-карычневага і чырвона-карычневага колераў). Але на гэтым працы з інсталяцыяй зубра не скончаныя — камунальнікам трэба будзе яшчэ ўпарадкаваць тэрыторыю вакол яе.

Фота Ганны Зянько

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам9

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі26

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

Памідоры па Br55 і не толькі. Якія цэны на каляднай Камароўцы?1

У беларускіх кінатэатрах на Новы год замест «Аватара 3» пакажуць «Прастаквашына»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам9

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць