Спорт

«Інтэр Маямі» выйграў усе восем матчаў з Месі, забіўшы 25 галоў. Тры з васьмі перамог — па пенальці

«Інтэр Маямі» пакуль яшчэ не прайграваў з Ліянэлем Месі ў складзе.

Месі перайшоў у «Інтэр Маямі» пасля 18-ці сезонаў у «Барселоне» і двух сезонаў у ПСЖ. Фота: Hector Vivas / Getty Images

Каманда з Фларыды правяла восем матчаў з моманту дэбюту аргенцінскага форварда, піша sports.ru.

«Інтэр» дамогся васьмі перамог. У трох з васьмі матчаў «Маямі» браў верх над сваім супернікам толькі ў выніку серыі пенальці.

З Месі ў складзе «Інтэр» абыграў «Крус Асуль» (2:1), «Атланту» (4:0), «Арланда Сіці» (3:1), «Далас» (4:4, па пенальці — 5:3), «Шарлат» (4:0), «Філадэльфію» (4:1), «Нэшвіл» (1:1, па пенальці — 10:9) і «Цынцынаці» (3:3, па пенальці — 5:4).

«Маямі» забіў 25 галоў у чужыя вароты ў гульнявы час матчаў з удзелам 36-гадовага аргенцінца. Клуб заваяваў адзін трафей (Кубак MLS+MX) і выйшаў у фінал Кубка ЗША — турніру, якому ўжо больш за 100 гадоў.

А вось у чэмпіянаце ЗША (МЛС) справы ў клуба дрэнь. Ён займае апошняе месца, адстаючы ад зоны плэй-оф на 14 балаў. Месі дэбютуе ў чэмпіянаце ЗША 27 жніўня. «Інтэр Маямі» сустрэнецца з «Нью-Ёрк Рэд Булз».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць