Вайна44

Удар па расійскім ЗРК С-400 у Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты — Данілаў

Удар па расійскім ЗРК С-400 23 жніўня ў Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты, пра гэта заявіў сёння сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Скрыншот відэа

Данілаў адмовіўся адказваць на ўдакладняльныя пытанні наконт ракеты, сказаўшы толькі, што ракета паказала сябе бездакорна, а працы над праектам пачаліся ў 2020 годзе.

Нагадаем, што ў сераду Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны заявіла пра знішчэнне расійскай зенітнай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» каля сяла Аленаўка на мысе Тарханкут у Крыме.

Сваю заяву разведка тады падмацавала кадрамі відэа. Паведамляецца, што ў выніку выбуху была знішчаная сама ўстаноўка, усталяваныя на ёй ракеты і асабовы склад.

«Улічваючы абмежаваную колькасць такіх комплексаў на ўзбраенні ворага, гэта — балючы ўдар па сістэме СПА акупантаў, што будзе мець сур’ёзны ўплыў на далейшыя падзеі ў акупаваным Крыме», — гаварылася ў паведамленні ГУР Украіны.

Каментары4

  • іншых
    26.08.2023
    Пеця не чытае. Пеця проста каментуе загалоўкі :)))
  • Базыль
    26.08.2023
    Пеця, ідзі кукарэкай на белту наконт “беларускага” войска (насамрэч лукашыцкага), якое трэніруюць зэкі ды забойцы!
  • Ракетчык у запасе
    26.08.2023
    Пеця, калі няма да чаго зачапіцца, лукашысты пачынаюць ствараць фэйкі, але факт у тым, што рашысцкі перадавы комплекс с-400 знішчаны - гэта факт, проста прымі гэта)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША15

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць