Літаратура

Выйшла кніга ісландскай паэзіі па-беларуску

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які прайшоў у Мінску. Вынікам таго візіту стала кніга «Чорнае неба» ў перакладзе Марыі Пушкінай, піша Bellit.info.

У зборніку — выбраныя творы з кніг паэта «Вершы зямлі» (1985), «Вершы мроі» (1992), «Цвярдыня сэрца» (2007), «Дамы не бываюць самотныя» (2011), «Аўтапартрэты» (2012), «Летняя поўня» (2016).

«Дэма-версія» гэтага выдання ўбачыла свет у 2015 годзе ў выдавецтве «Крок» (Цярнопаль). У гэтым выданні яе дапаўняюць найноўшыя пераклады, а таксама, у якасці паслямовы, — эсэ полацкага этнографа і паэта Уладзіміра Лобача, якое на ўзроўні знакаў збліжае Беларусь і Ісландыю.

Кніга адрасуецца аматарам паэзіі, зацікаўленым у паэтычных ландшафтах свету. Яна распачынае паэтычную серыю «Вершы на асфальце», у якой стваральнікі мяркуюць раскрываць чытачам далёкія і блізкія краіны праз прызму паэзіі.

Кніга выйшла лімітаваным накладам, але затое ў двух варыянтах вокладкі, якія з’яўляюцца негатывам адна адной. Яе можна набыць у некаторых кнігарнях Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Мусульманскія банды ўзялі пад кантроль брытанскую турму, поўную наркотыкаў16

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць