Грамадства

Польшча патлумачыла, чаму адмовілася назіраць за вучэннямі АДКБ у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня распавёў, што прадстаўнікоў Польшчы запрашалі назіраць за вучэннямі АДКБ «Баявое братэрства — 2023» на тэрыторыі Беларусі. «Белсат» накіраваў Міністэрству замежных спраў Польшчы пытанне: ці прынялі запрашэнне на вучэнні?

Вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023». Фота: Мінабароны

У МЗС Польшчы выданню адказалі, што запрашэнне сапраўды прыходзіла, дыпламатычны корпус у Мінску запрашалі назіраць за вучэннямі. Але яго не ўспрынялі сур’ёзна.

«На фоне ўсіх правакацыйных беларускіх дзеянняў супраць Польшчы, якія ўплываюць на істотнае пагаршэнне сітуацыі ў рэгіёне (ініцыяваны міграцыйны прэсінг, няспынныя вучэнні на палігонах паблізу нашых межаў, прысутнасць наймітаў групы «Вагнер», непрыязныя выказванні Лукашэнкі, інфармацыя аб размяшчэнні ядзернай зброі), такога тыпу запрашэнні трэба трактаваць як прапагандысцкія дзеянні. Яны не спрыяюць павелічэнню ўзаемнага даверу ці рэальнай празрыстасці дзеянняў», — тлумачыць МЗС Польшчы.

Вучэнні «Баявое братэрства — 2023» распачаліся 1 верасня і маюць трываць да 6-га.

У іх бяруць удзел вайскоўцы дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана (армяне не прыехалі — Арменія дэкларуе намер выходзіць з АДКБ).

Гэта першыя вайсковыя манеўры краін АДКБ на беларускай тэрыторыі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, але і да таго ў Беларусі трывалі няспынныя вучэнні, прысутнічалі расійскія войскі, а з нядаўняга часу і баевікі групы «Вагнер».

Ад Лукашэнкі Польшча, Літва і Латвія патрабуюць выслаць з Беларусі баевікоў групы «Вагнер», а таксама адвесці ад межаў мігрантаў з трэціх краін.

Лукашэнка назваў неабгрунтаванымі і дурнымі патрабаванні аб вывадзе ПВК «Вагнер» з Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць