У маўзалеі Хаджы Ахмета Ясаві ў Туркестане спрабавалі здзейсніць падрыў самаробнай бомбы.

Фота: Tengrinews.kz
Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана сёлета прадухіліў два тэракты: у Астане і ў маўзалеі Хаджы Ахмета Ясаві ў Туркестане (горад на поўдні краіны).
Як паведаміў намеснік старшыні КНБ Руслан Сейсембаеў, штогод у Казахстане прадухіляюць як мінімум два тэракты, піша tenrginews.kz.
«Толькі сёлета на ранняй стадыі падрыхтоўкі сарваныя спробы здзейсніць падрыў самаробнай выбуховай прылады ў маўзалеі Хаджы Ахмета Ясаві ў Туркестане, а таксама ўзброенага нападу ў месцах масавага збору ў Астане», — распавёў ён на адкрыцці 40-га Савета рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Каментары
Нешта усё задужа паспяхова! Ня веру! То бок самі арганізавалі тэракты і самі паспяхова іх прадухілілі!