«Канец манаполіі Расіі». На ўкраінскіх АЭС упершыню загрузілі не расійскае паліва
На ўкраінскіх АЭС упершыню загрузілі паліва амерыканскай кампаніі Westinghouse, якое выраблялася сумесна з украінскім «Энергаатамам». Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка ў эфіры тэлемарафона «Адзіныя навіны», піша «Украінская праўда». Раней паліва для ўкраінскіх АЭС выраблялася толькі ў Расіі.

Па словах міністра, упершыню паліва, якое было выраблена Westinghouse сумесна з украінскімі спецыялістамі «Энергаатама», загрузілі для рэактараў ВВЭР-440. Адзначаецца, што раней адпаведнае паліва выраблялася толькі ў Расіі кампаніяй «цеплавыдзяляльных элементаў».
«Сёння мы паставілі кропку. Канец манаполіі Расіі на гэтым відзе паліва», — падкрэсліў міністр.
Галушчанка заявіў, што ўжо падпісаныя пэўныя дакументы з цэлым шэрагам краін, такіх як Фінляндыя, Чэхія, Славакія, каб больш не быць у залежнасці ад расійскіх вытворчых магутнасцяў. Сярод іншага «гэта вельмі моцна звязана з пытаннямі санкцый супраць расійскай атамнай энергетыкі», адзначыў ён.
Каментары