Грамадства1111

«Я ашаломлены»: дзеці ў літоўскай школе атрымалі дзённікі з сімволікай рэжыму Лукашэнкі і словамі беларускага гімна

Беларусы, якія ўцяклі ад рэпрэсій у Літву, былі здзіўлены тым, што ў першыя дні новага навучальнага года ў адной са школ іх дзеці прынеслі са школы дзённікі, набытыя ў Беларусі.

Скрыншот відэа Telegram

У рэдакцыю LRT.lt паступіла інфармацыя ад аднаго з бацькоў вучняў гімназіі ў Грыгішках пад Вільняй, што для дзяцей былі закупленыя дзённікі з сімволікай рэжыму Лукашэнкі і словамі беларускага гімна.

У снежні мінулага года сям'я Андрэя пакінула Беларусь праз палітычны пераслед.

«Мы прыехалі ў Вільню і ў пачатку студзеня ўладкавалі дзяцей у школу. Дзеці задаволеныя, ім тут падабаецца. Калектыў, настаўнікі і дырэктар прынялі нас добра. У пачатку навучальнага года мы ўнеслі невялікую суму, каля трох з паловай еўра, на дзённікі для дзяцей. Учора дзіця вярнулася са школы з беларускім дзённікам і, шчыра кажучы, я ашаломлены ўбачаным. Разумею, гэты варыянт таннейшы, магчыма, бацькоўскі камітэт ці бацькі вырашылі зэканоміць», — сказаў Андрэй і дадаў, што для яго гэта стала шокам.

«На гэтых дзённіках былі чырвона-зялёныя сцягі, якія нагадвалі нам пра Беларусь, дзе пад такімі сцягамі людзей забівалі і дзе сядзяць палітвязні. Для мяне гэтая сітуацыя стала як са свету фантастыкі, што ў Літве я сутыкнуся з такой праблемай», — заявіў беларускі актывіст.

Мужчына кажа, што ў снежні споўніцца роўна год, як яны прыехалі ў Літву: «Мы з'ехалі адтуль і цяпер выдыхнулі, жывем спакойна. Дзеці бачылі, як мяне збівалі, калі ў нас дома апошні раз праходзіў ператрусы. Таму яны выдатна разумеюць, чаму мы пакінулі Беларусь. Цяпер у нашай краіне паўсюль гэтыя чырвона-зялёныя сцягі.

І ўчора, калі я ўбачыў зноў гэтыя чырвона-зялёныя сцягі, то нібы нажом у сэрца».

Андрэй вырашыў звязацца з класнай кіраўніцай.

«Больш за ўсё я не хацеў выказваць сваю незадаволенасць, бо мы людзі новыя ў гэтым класе. Нас усё радуе, і нам усё падабаецца. Проста ўзнікла такая сітуацыя, якой ніхто не мог прадбачыць. Зноў жа, я нічога не маю супраць Беларусі. Я супраць лукашэнкаўскіх чырвона-зялёных сцягоў, ад якіх мы збеглі. Цяпер наша краіна цалкам акупаваная, і гэтыя сцягі вешаюць на кожным слупе. Разумееце?», — кажа беларус.

Бацька кажа, што адказ класнай кіраўніцы яго трохі здзівіў: «Яна прапанавала заклеіць сцягі або надзець вокладку, каб гэта нас не раздражняла. Калі вам не падабаецца гэты дзённік, яна сказала, вы можаце набыць літоўскі. Ён крыху даражэйшы, але тады ў вас не будзе гэтай праблемы».

Андрэй кажа, што бацькі спрабавалі зэканоміць.

«Я вырашыў зайсці ў інтэрнэт і паглядзець на цэны. Сапраўды, літоўскі дзённік каштуе 6 еўра, а два беларускія — 3.5 еўра. Выніковая эканомія — 3 еўра. Я таксама за эканомію, але эканомія коштам падтрымкі рэжыму Лукашэнкі таго не варта. Я быў бы гатовы заплаціць нават 10 еўра за гэты дзённік, абы ён быў не беларускім, а літоўскім», — тлумачыць беларус.

Кіраўніцтва школы — не ў курсе

Дырэктарка гімназіі ў Грыгішках Ханка Гжыбоўска, у сваю чаргу, заявіла, што ўпершыню чуе пра інцыдэнт. «Інфармацыя для мяне новая, я нічога не ведаю», — сказала дырэктарка і паабяцала больш падрабязна разабрацца ў сітуацыі.

Праз некаторы час дырэктарка школы звязалася з LRT і сказала, што дзённікі сапраўды былі набыты, але праблема ўжо вырашана.

«Вялікі дзякуй за сігнал. Сапраўды, такі інцыдэнт адбыўся, але вучні гэтых дзённікаў не атрымаюць, іх ужо забралі. Я павінна выбачыцца перад бацькамі. Рэагаваць павінна была, вядома, настаўніца. Яна кажа, што гэта ідэя была бацькоў, яны вырашылі купіць такія дзённікі, але яны не павінны былі трапіць у рукі дзяцей. Я згодна цалкам, у гэтым ёсць і мая віна, што не нагледзела. Але гэтыя дзённікі не трапяць у рукі дзяцей», — заявіла Х. Гжыбоўска.

Таксама дырэктарка гімназіі сказала, што папяровыя дзённікі не з'яўляюцца важным дакументам: «Наогул у нас не практыкуюцца такія дзённікі, у нас ёсць электронныя. Аднак бацькі сказалі, што ім так будзе лепш, што яны будуць бачыць, што зададзена і гэтак далей. Бацькоўскі камітэт толькі пропісы дапамагае купляць, калі патрэбна дапамога, але ў асноўным гэтым займаюцца настаўнікі, яны самі ведаюць, якія лепшыя».

Вядома, што цяпер у школах Вільні вучыцца 506 дзяцей, якія абралі мовай навучання беларускую. Усяго ж, уключаючы прыватныя школы, такіх вучняў у горадзе 740.

Рэальныя лічбы могуць быць вышэйшыя, бо ўказанне роднай мовы не з'яўляецца абавязковым.

Каментары11

  • Herkus Mantas
    11.09.2023
    Padobna, ŭ baćkoŭskim kamitecie zasiadaje hebniovy pravakatar.
  • Axel Justas
    11.09.2023
    Кожны можа памыліцца. Але розніца паміж цывілізаванай краінай і "крыштальным сасутам" у тым, што ў першай чыноўнікі выбачацца і хуценька ўсё выправяць, а ў "сасуце" распавядуць хлусню чаму так і трэба было, аблаюць, а часам яшчэ і губазік вызавуць.
  • Пракоп
    11.09.2023
    Ахел гэта не памылка ..... Мабыць бацькі ватныя

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі11

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім19

У Мінску зацвіў першы цюльпан

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць