Улада1414

Журналісцкае слова, пякучае слова

Крытычны водгук журналіста «Белгазеты» на «выставу ўсіх» прывёў да праблемаў на працы ў куратара выставы пацыентаў псіхіятрычнай клінікі.

Крытычны водгук журналіста «Белгазеты» на «выставу ўсіх» прывёў да праблемаў на працы ў куратара выставы пацыентаў псіхіятрычнай клінікі. Важкае журналісцкае слова прывяло да пагрозы звальнення Дар’і Яскевіч.

Пра адкрыццё «выставы ўсіх» пісалі многія СМІ.

Насамрэч адбылася незвычайная падзея, нават для сталічнай публікі —14 лістапада ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прайшла выстава мастакоў псіханеўралагічнага інтэрната №3 (Навінкі). Свет пабачыла мастацтва, якое звычайна існуе за сценамі рэжымнага аб’екта.

Аднак беларуская блогасфера паднялася на вушы літаральна на гэтым тыдні з прычыны і наступстваў артыкула «Белгазеты» «Шыза-паці». Аўтар публікацыі, Максім Івашчанка, адмоўна адгукнуўся пра выставу, што прывяло за праблемаў на працы ў куратара выставы Дар’і Яскевіч.

«Я даўно супрацоўнічаю з псіханеўралагічным інтэрнатам №3. Чатыры з паловай гады была ў іх валанцёрам. Потым мяне ўзялі на стаўку.

Усё было больш‑менш добра. Раней мы знаходзілі кампрамісы», - кажа Дар'я Яскевіч.

Пасля «выставы ўсіх» я не адсочвала, што піша пра нас прэса. Гэта было няважна. Мне пазванілі знаёмыя, сказалі, што «Белгазета» надрукавала дрэнны водгук. Першая рэакцыя была: ну напісалі і напісалі, што тут зробіш. А потым газету прынеслі самі жыхары інтэрната. Я прачытала і ў мяне валасы на галаве ўсталі. Я дамовілася з аўтарам артыкула на сустрэчу, выказала яму што думаю. Максім Івашчанка злёгку выбачыўся перада мною (не ад імя рэдакцыі, а як прыватная асоба). На гэтым усё магло б і скончыцца.

Аднак мяне выклікалі да кіраўніцтва інтэрнату і сказалі, што я іх падвяла і цяпер мы будзем размаўляць пра іншыя формы супрацоўніцтва. Сказалі, што мяне, хутчэй за ўсё, звольняць і праекты закрыюць. Усё павінна вырашыцца пасля 17 снежня, зараз я знаходжуся ў адпачынку.

Цікава, што на станоўчыя водгукі пра выставу кіраўніцтва псіханеўралагічнага цэнтра не адрэагавала.

Журналіст Максім Івашчанка не каментуе ўласны артыкул і яго наступствы.
Ці адказвае ён за наступствы з’едлівых словаў? І што, цяпер дрэнных водгукаў пісаць нельга, а раптам каму не спадабаюцца?

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць