Культура

Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвяшчае пачатак другога сезона

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» распачынае сваю другую эдыцыю і з 14 верасня да 14 кастрычніка прымае заяўкі. Беларускія кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах, могуць прэтэндаваць на перамогу ў 13 катэгорыях.

Намінантамі на «Чырвоны верас-24» могуць стаць каротка– і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы ды іх аўтары. Да ўдзелу прымаецца незалежнае кіно, створанае без удзелу дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расіі.

Арганізатарамі другой прэміі «Чырвоны верас» выступае каманда кінакрытыкаў на чале з Ірэнаю Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім.

«Мы бачым стваральны патэнцыял незалежнага кіно і сваёй прэміяй хочам падкрэсліць яго здольнасці ды яго важнасць, — адзначае каманда. — Сучасныя аўтары адыгрываюць і будуць адыгрываць сваю ролю ў фіксацыі ды пражыванні нашых ліхіх часоў. Кінакрытыкі ўручаюць узнагароды на найбуйнейшых еўрапейскіх кінафестывалях, іхнае экспертнае меркаванне стаіць за шэрагам вядомых прэміяў, і мы спадзяёмся, што «Чырвоны верас» станецца тою нацыянальнай узнагародай, якая будзе адсочваць развіццё беларускага кіно і ствараць яго кантэкст. Магчыма, для кагосьці прэмія акажацца дадатковым стымулам заставацца ў прафесіі, нягледзячы на складанасці».

Першы «Чырвоны верас» прайшоў у 2021—2022 гадах — адным са штуршкоў да яе заснавання стала брутальнае выцісканне незалежнай культуры з Беларусі, якое лукашэнкаўскі рэжым распачаў у адказ на масавыя пратэсты. Узнагарода закліканая адзначаць найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно — кіно, якое ствараюць беларусы паводле грамадзянства альбо нацыянальнасці ў краіне і за яе межамі.

У журы другога «Чырвонага верасу» ўвайшлі 7 экспертаў і 9 экспертак, сярод якіх — кінакрытык Ульяна Будзік, кінааналітык Максім Жбанкоў, арт-менеджарка Ліна Мядзведзева, фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў, аўтарка выдання Backstage Алена Сойка, кінакрытык Ганна Яфрэменка, даследніца кіно Альміра Усманава, а таксама сузаснавальнікі прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Частка экспертаў застаецца ананімнаю.

Журы вызначыць «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм», «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм», «Найлепшага(ую) рэжысёра(ку)», «Найлепшага актора», «Найлепшую акторку», «Найлепшую працу аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Падаць заяўку на прэмію можна з 14 верасня да 14 кастрычніка на сайце прэміі. Вынікі другога «Чырвонага верасу» будуць падведзеныя ў лютым 2024 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць