Свет33

У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны

У верасні ў Беларусі абнавілі базу «дармаедаў». Гэта робяць адзін раз на квартал: хто не можа пацвердзіць занятасць, трапляе ў лік утрыманцаў. Аднак высветлілася, што чыноўнікі паралельна вядуць яшчэ адну базу «дармаедаў», якую абнаўляюць раз на месяц. Прычым звесткі для яе падае Дзяржпагранкамітэт, піша «Люстэрка».

Базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва абнаўлялі апошні раз у верасні. Інфармацыю ў ёй актуалізуюць адзін раз на квартал. У гэтым месяцы ў базу ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за красавік — чэрвень бягучага года. Утрыманцам, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, выстаўляюць па поўных тарыфах плацяжы за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду.

Аднак чыноўнікі, як высветлілася, паралельна вядуць другую базу «дармаедаў». Яе абнаўляюць штомесяц, а ўключаюць у яе тых, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён. Даныя ў гэтую базу дае Дзяржпагранкамітэт. Пра гэта распавялі ў «дармаедскай» камісіі Лідскага раёна.

Дармаедамі лічацца тыя, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі чалавек працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне: гэта не тычыцца тых, хто працуе ці праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне — выезд на лячэнне або ў камандзіроўку.

Каментары3

  • Саламон
    29.09.2023
    Ну нарэшце, нарэшце і мяне дзесьці адзначылі, канешне не экстрэміст і не тэрарыст, ну хаця бы дармаед.
  • Андрусь
    29.09.2023
    Цікавіць меркаванне праваабарончай супольнасці: у выпадку змены ўлады, гэтыя павышаныя рахункі за жыллё,з якога праз палітычныя рэпрэсіі выгналі жыхароў, будуць аплочваць тыя, хто іх выстаўляе, ці ўсё на аднаго лукашэнку павесім? 
  • GNLS
    30.09.2023
    Андрусь, Па хуткаму магу Вам адказаць, што ўсё гэтыя "указы" павінны быць прызнаныя антыканстытуцыйнымі і адменены, а грошы павінны будуць вярнуць арганізацыі, якія іх незаконна атрымалі. Зразумела, што ўсё гэта павінна быць зроблена праз суды. Што датычыцца службовых асоб, якія стваралі і прымалі гэтыя "нарматыўная акты", то яны павінны быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Па службовых асобах, якія на аснове гэтых "актаў" працавалі трэба будзе разбірацца. Там не ўсе так адназначна, як гаворыцца.

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць