Усяго патроху66

Супрацоўнікі Крамянёвай даліны спяць у капсулах. Чаму яны так робяць і колькі гэта каштуе

Дарагоўля жылля і нізкі ўзровень бяспекі ў Сан-Францыска прымушаюць ІТ-спецыялістаў спаць у хостэле капсульнага тыпу.

Спальныя капсулы Спальные капсулы Sleeping capsules
Спальныя капсулы. Фота: Brownstone Shared Housing

Як паведамляе выданне Businessinsider.com, заснавальнікі стартапаў і ІТ-спецыялісты Крамянёвай даліны плацяць ад 700 да 900 даляраў у месяц за размяшчэнне ў невялікіх капсулах вышынёй 1,2 метра. У той жа час арэнда кватэры-студыі там каштуе 2200 даляраў.

Як заяўлена на вэб-сайце кампаніі-распрацоўшчыка капсул Brownstone, «асобныя ложкі займаюць на 40 адсоткаў больш месца, чым звычайныя двух'ярусныя ложкі, і абсталяваныя індывідуальным асвятленнем, шторкамі, вентылятарамі з рэгуляванай тэмпературай і іншымі неабходнымі прыладамі».

Адзін з жыхароў новай прасторы — Крысціян Льюіс (Christian Lewis) — заснавальнік кампаніі Spellcraft, якая займаецца штучным інтэлектам, прызнаўся, што ў маленькіх капсулах «душнавата». Але ён можа атрымаць асалоду ад спакойнага васьмігадзіннага сну.

Твит Кристина Льюиса Твіт Крысціна Льюіса

Твит Кристина Льюиса Твіт Крысціна Льюіса

Як сцвярджаюць вытворцы, у Сан-Францыска яны атрымліваюць шмат запытаў на размяшчэнне ў капсулах з боку людзей, якія працуюць у сферы ІТ.

Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву можна спаць проста ў офісе

Каментары6

  • Але ёсць адзін нюанс))
    03.10.2023
    Хай прыязджаюць у сасут, тут яны будуць мільянерамі - за такія грошы здымуць шукоўную хату, кавярні, бары, дзевачкі на зыбе на любы густ.
  • Сатурн
    04.10.2023
    Что ни сделаешь, чтобы оставаться быть айтитьником, особенно в Кремнеевой долине))
  • Hint
    04.10.2023
    Bhagawan, сілікон у іншым месцы, там крэмній

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць